Темы

Пад сцягамроднай краіны…

Пад сцягамроднай краіны…

Адказна і добрасумленна ўбіраюць хлеб з палеткаў працаўнікі ААТ “Дабаснянскае”. У гэтым мы ўпэўніліся на свае вочы, пабываўшы ў мінулы чацвер на палетках у раёне вёскі Пясцова. Пяць збожжаўборачных камбайнаў плылі па хлебнай ніве – убіралі азімае жыта, якое ў гаспадарцы займае 161 гектар. Над кожнай збожжаўборачнай машынай лунаў Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Механізатар Канстанцін Бязумаў адзначыў, што ідэя ўпрыгожыць сельгастэхніку дзяржаўнай сімволікай узнікла ў кагосьці з калег. Механізатарскі атрад яе дружна падхапіў: “Убіраць хлеб з палеткаў, калі над табой лунае сцяг роднай краіны, – сапраўднае задавальненне! Падбадзёрвае настрой! Хлеб – наша багацце, дабрабыт краіны!”. Сказаўшы гэта, камбайнер шпарка заскочыў у кабіну і хутчэй у поле!..

Ход уборачных работ кантралявалі дырэктар сельгаставарыства Аляксандр Вербінаў і галоўны аграном Андрэй Голубеў. Тут жа дзяжурыў вадзіцель Мікалай Новікаў на спецыяльным аўтамабілі для падачы вады.
Сёлета на жніве ў гаспадарцы задзейнічана пяць збожжа­ўборачных экіпажаў у саставе Алега Сосава і Аляксандра Ясяніцкага, Васіля Ясяніцкага і Дзмітрыя Асташова, Аляксандра Міхлюка і Джанелі Джыкіа, Міхаіла Куляновіча і Канстанціна Бязумава, Івана Зубава і Аляксея Дзмітрыева. Да слова, экіпаж Васіля Ясяніцкага і Дзмітрыя Асташова шчыруе на новым збожжаўборачным камбайне вытворчасці ААТ “Гомсельмаш”, які яны атрымалі напрыканцы леташняга жніва і сёлета абкатваюць па поўнай. Іван Зубаў за штурвалам збожжаўборачнай тэхнікі ні многа ні мала – больш за 40 гадоў! Хлебаробскую справу ведае дасканала, любіць яе і з павагай ставіцца да хлебнай нівы.
Наогул усе збожжаўборачныя экіпажы ў “Дабаснянскім” – вопытныя, хлебаробскімі сцежкамі прайшлі не адзін сезон. Як адзначыў Андрэй Голубеў, падчас сёлетняй уборачнай іх вопыт і ўменне вар’іраваць на жытнёвым полі дапамагаюць убіраць збожжа з мінімальнымі стратамі. “Нашы палеткі крыху пакутуюць ад непагоды, – расказаў Андрэй Аляксандравіч. – З-за дажджоў і моцных вятроў ёсць участкі з палегласцямі, да таго ж не ўсюды можа прайсці магутная сельскагаспадарчая тэхніка – гразне. Палеткі з палегласцямі стараемся ўбіраць у першую чаргу, але не выпускаем з віду і іншыя ўчасткі”.
Клін збожжавых і зернебабовых культур у гаспадарцы складае крыху больш за 1400 гектараў. На момант нашага прыезду ўборачная кампанія тут перакрочыла экватар. Надвор’е ўносіць у працэс свае карэктывы. “Кожны камбайн працуе на сваім участку, – працягнуў размову Андрэй Голубеў. – Мы кантралюем якасць уборкі: вышыню зрэзу, страты… Ды і механізатары самі сочаць за працэсам, пераправяраюць, уважліва назіраюць за якасцю жніва. Кожны з іх з сумленнем ставіцца да жніва, бо ўсе дакладна разумеюць: ад якасці работы залежаць і наш уклад у агульны каравай намалотаў, і асабісты заробак”.
На адвозцы збожжа задзейнічаны чатыры аўтамабілі. На адным з іх шчыруе Мікалай Асташоў з амаль 30-гадовым стажам работніка ў галіне сельскай гаспадаркі. Ён расказвае: “Вадзіцелі з машынамі, занятымі на адвозцы, звычайна стаяць на краі поля. Мы ўважліва сочым за камбайнамі. Як толькі бункеры напаўняюцца, спрацоўваюць мігалкі – сігнал для нас, што час пад’язджаць для выгрузкі збожжа. Хуценька імчымся туды, каб камбайны не прастойвалі ні хвіліны. Як толькі кузавы нашых грузавікоў напаўняюцца, вязём намалот на збожжаток. У гэтай справе я ўжо шмат гадоў. Добра, што надзейны памочнік – мой грузавічок САЗ 3507 не падводзіць!”
Аўтамабілю, на якім працуе Мікалай Леанідавіч, 37 гадоў. Вадзіцель яго добра даглядае, клапоціцца, каб падчас адказнай уборачнай пары не было збояў.
Жніво-2024 працягваецца!
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость