Паклікала поле веснавое… Земляробы Кіраўскага РАПТЗ актыўна вядуць палявыя работы

Паклікала поле веснавое… Земляробы Кіраўскага РАПТЗ актыўна вядуць палявыя работы

Якім будзе надвор’е заўтра, а якім на бліжэйшы тыдзень?.. Гэтыя пытанні цікавяць кожнага з нас, каб ведаць, у што апранацца і як планаваць свой час. Але, бадай, найбольш хвалююць у гэтыя дні прагнозы сіноптыкаў працаўнікоў аграрнага сектара. І нядзіўна: з кожным днём вясна ўсё больш уступае ў свае правы, і поле нібыта само кліча земляроба – прамарудзіць з пасяўной кампаніяй нельга ні на хвіліну!

Актыўна распачалі палявыя работы аграрыі Кіраўшчыны. Практычна ва ўсіх сельгасарганізацыях ужо выйшлі на палеткі сельгасмашыны, кіруемыя руплівымі працаўнікамі, каб як мага хутчэй закласці падмурак пад яравую сяўбу, а ў хуткім часе і правесці яе належным чынам. У пятніцу супрацоўнікі “Кіраўца” пабывалі на ўчастках ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, дзе шпаркімі тэмпамі вяліся работы адразу з некалькіх бакоў ад в.Пацава Слабада. Суправаджаў нас галоўны аграном таварыства Уладзімір Дарафей.

– Спяшаемся ўнесці назапашаную за зіму арганіку, – расказаў галоўны тэхнолаг. – Яна ўгноіць глебу пад цукровыя буракі і кукурузу. А потым хуценька заараць. Асноўную масу арганічных угнаенняў пад гэтыя культуры ўнеслі з восені, засталося 100 га. Гэтую работу, як і ворыва, павінны завяршыць хутка: тэхнікі хапае, механізатары стараюцца – яны наогул усе засумавалі за зіму па зямлі…

Дарэчы, летась кукуруза выдалася вельмі добрай, удалося ўдосталь назапасіць кармоў для грамадскага пагалоўя. Сёлета пасевы “царыцы палёў” будуць павялічаны да 780 га. А вось цукровых буракоў у мінулым сезоне атрымалі менш, чым планавалася. Работы над гэтай стратэгічнай культурай вырашана узмацніць, і зойме яна сёлета 375 га.

У планах – яравую сяўбу збожжавых правесці на 600 га. Асноўныя плошчы засеяны ўвосень – 1650 га. Яшчэ на 450 га будзе размешчаны рапс на зерне і 500 га пасеваў будзе адведзена пад зялёны корм для жывёлы.

Старанна працуюць у гэтыя веснавыя дні механізатары. Зладжанае трыо занята на ўнясенні арганікі. Раскідваюць угнаенні Іван Кашкоў і Кірыл Гамалін, на пагрузчыку заняты Андрэй Хлапкоў. Каля вёскі Падлессе мы сустрэлі Уладзіміра Шалянгоўскага: на магутным “Джон Дзіры” ён рыхтаваў глебу пад будучую сяўбу.

– Паспець закрыць вільгаць у глебе, – адзначыў вопытны земляроб, – адна з галоўных сёння задач. Таму спяшаемся – асабіста ў мяне ў сярэднім гектараў па 40 выходзіць апрацаваць. Але ж дзень на дзень не прыходзіцца: сёння вось свеціць сонца, у кабіне трактара нават спякотна. А ўчора увесь дзень ішоў мокры снег…

На іншых участках падрыхтоўкай глебы заняты яшчэ двое старанных вопытных механізатараў – Уладзімір Комар і Андрэй Слуцкі, якія не раз станавіліся пераможцамі раённых спаборніцтваў на сельгасработах у розных намінацыях. Так што, і тут кіраўніцтва ўпэўнена ў высокай якасці выкананых работ.

На ўнясенні мінеральных угнаенняў з дапамогай самаходнай машыны “Раса” ужо не першы сезон заняты Дзмітрый Комар. Зараз ён дабаўляе КАС пад выйшаўшыя з зімы азімыя. Усяго трэба зрабіць падкормку іх разам з рапсам на 2700 га.

Па словах Уладзіміра Дарафея, да яравой сяўбы ў РАПТЗ падрыхтаваліся належным чынам. Пад поўную патрэбу назапашана кандыцыйнага насення, даведзена да ладу тэхніка. На сяўбе плануецца заняць тры трактары з пасяўнымі агрэгатамі. Усё гатова, каб пасяўную кампанію правесці якасна і ў сціслыя тэрміны. Каб толькі паспрыяла земляробам надвор’е…

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Российская делегация образовательных учреждений посетила Кировщину

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх