Працаўнікі СВК “Бераснёўскі” актыўна вядуць палявыя работы

Працаўнікі СВК “Бераснёўскі” актыўна вядуць палявыя работы

У гэтыя красавіцкія дні аграрыям ніяк нельга прамарудзіць з тэмпамі палявых работ. Гэта добра разумеюць працаўнікі СВК “Бераснёўскі”.
Як расказаў кіраўнік сельгасарганізацыі Аляксей Арцёмчык, работы зараз вядуцца ў комплексе. Механізатары кожную раніцу накіроўваюцца на розныя ўчасткі, у кожнага свая задача, але ўсіх аб’ядноўвае адно: даведзеныя заданні неабходна выканаць якасна і ў найбольш сціслыя тэрміны.
Наведаўшы палеткі гаспадаркі, мы сустрэліся з удзельнікамі палявых манёўраў. Адразу на двух палетках вялася сяўба яравых культур. На магутным “Беларусу-3022” зернебабовыя засяваў Віктар Скрыпуноў (на здымку). На ўчарашнюю раніцу ён размясціў іх на 150 га. “Не без цяжкасцяў
даводзіцца, – адзначыў вопытны сейбіт. – Даволі шмат вільготных участкаў, на якія трэба будзе вяртацца крыху пазней, калі яны падсохнуць. Але час не чакае, тэрміны прыспешваюць, таму актыўна працуем на больш сухіх мясцінах”.
Каля Баравіцы, непадалёк ад мясцовага возера, дзе, да слова, было больш суха, завяршаў сяўбу траў Генадзь Доўкша. Пад іх у тым ліку задзейнічаны былыя пустуючыя ўчасткі вуліцы Школьнай, якія ўключаны ў севазварот сельгасарганізацыі.
Паралельна з сяўбой вядуцца і іншыя палявыя работы. Якасна вядзе ворыва самы вопытны механізатар “Бераснёўскага” Сяргей Міхалап. На перадпасяўной апрацоўцы глебы не менш адказна працуе яго сын Яўген. На культывацыі глебы шчыруе Уладзімір Грамыка.
Поўнасцю бераснёўцы завяршылі першую падкормку і хімпраполку азімых, у тым ліку рапсу. У гэтым відзе работ істотную дапамогу мясцовым механізатарам аказалі калегі з СГФ “Чыгірынка” і КСУП “Жылічы”, якія, выканаўшы работы на сваіх палях, прадаставілі для апрацоўкі самаходныя агрэгаты “Раса”. А ўчора механізатар “Бераснёўскага” Алег Грынфельд завяршыў і другую хімпраполку азімага рапсу.
Кожную пагодную хвіліну імкнуцца выкарыстаць з максімальнай карысцю працаўнікі сельгасарганізацыі, бо ведаюць народную мудрасць аб тым, як веснавы дзень год корміць.
Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

Последние новости

Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх