Працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі” папаўняюць кармавыя запасы

Працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі” папаўняюць кармавыя запасы

Усталяваўшаеся цёплае і сонечнае надвор’е дазволіла аграрыям раёна актывізаваць работы па нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу. Ажыўлена зараз на сенажацях КСУП “Ніва-Барсукі”, у чым карэспандэнты “раёнкі” пераканаліся, пабываўшы ўчора на мясцовых палетках, што размешчаны паблізу в.Капусцина. Нарыхтоўка кармоў тут ідзе практычна бесперапынна: два КВК і КЗР імгненна напаўняюць кузавы і прычэпы 10 адзінак тэхнікі на адвозцы, а невялікая адлегласць ад месца закладкі сянажнай масы дазваляе не прастойваць кормакамбайнам.

Трэба адзначыць, што мясцовыя раслінаводы па-гаспадарску паставіліся да догляду за травастоямі: падкормленыя ўгнаеннямі і ад значнай вільготнасці яны раскусціліся, а з цяплом пусціліся ў рост. Радуюць вока пакінутыя ўслед за касілкай высокія густыя валкі духмянай свежаскошанай травы.

Як адзначыў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Сіўчыкаў, дастатковая наяўнасць корманарыхтоўчай тэхнікі і надзейныя механізатарскія кадры дазваляюць весці касавіцу аператыўна. Зараз работы ідуць у в.Капусціна, дзе размешчана поле са свірэпіцай плошчай каля 80 га. А ўсяго яшчэ чакаюць свайго часу травы больш чым на 1500 га. Уборка такіх плошчаў, упэўнены галоўны аграном, дазволіць стварыць трывалую кармавую базу для будучых важкіх надояў малака і прыбавак у вазе БРЖ.Па словах спецыяліста, травы сёлета радуюць гушчынёй і ўраджайнасцю, якая складае не менш за 120 ц/га. І гэта пакуль толькі першыя спробы: уборка зялёнай масы на лепшых палетках – яшчэ наперадзе. Галоўнае, на думку спецыяліста, не прамарудзіць спрыяльны для траў час, каб назапасіць карысныя кармы для жывёлагадоўлі.

Працэс нарыхтоўкі кармоў праходзіць пад кантролем дырэктара сельгаспрадпрыемства Івана Рыняка і галоўнага агранома Сяргея Сіўчыкава

Па стане на ўчарашнюю раніцу ніваўцы скасілі травы на 280 га і нарыхтавалі 2570 т сянажнай масы, якая была затрамбавана ў траншэю паблізу МТК “Капусціна”. Для таго, каб корм быў збалансаваны і пажыўны, для закладкі выкарыстоўвалі жыта зялёнаўкоснае, свірэпіцу, люцэрну. Першую яму тут закрылі як таго патрабуе тэхналогія – за 3 дні. Усяго ж падрыхтавалі да прыёму “зялёнкі” 6 траншэй.
Увесь светлавы дзень на палетках сельгаспрадпрыемства не змаўкае гул тэхнікі: корманарыўтоўшчыкі імкнуцца навярстаць упушчаны з-за праліўных дажджоў час.
Першымі сёлета вывелі на сенажаці трактары з касілкамі Мікалай Таранаў, Сяргей Ярыгін і Генадзь Макаронак. Дарэчы, апошні з механізатараў працуе на 9-мятровым агрэгаце, які дазваляе пры кашэнні траў адразу зграбаць іх у валкі, такім чынам эканомяцца ГЗМ і адпадае неабходнасць пускаць услед граблі. З пастаўленай задачай механізатары спраўляюцца выдатна, бо для кожнага з іх касавіца – справа звыклая.
Праз 2-3 дні пасля касьбы траў пры сонечным надвор’і на палі выходзяць КВК і КЗР, за рулём якіх – Аляксандр Еўдакімаў, Алег Стальмакоў і Яўген Манько. Працаўнікі яны вопытныя, не першы год шчыруюць на корманарыхтоўцы, своечасова і дасканала падрыхтаваная тэхніка працуе без збояў: валок за валком падбіраецца і здрабняецца, правяленая маса апрацоўваецца кансервантам і загружаецца ў кузавы аўтамабіляў і прычэпы трактароў. Хутка дастаўляюць зялёную масу да сянажных траншэй і на корм жывёле Васіль Марозаў, Іван Скрыпуноў, Уладзімір Ермалаеў, Дзмітрый Мендзелеў, Мікалай Сурын, Міхаіл Белаглазаў, Рыгор Прусянкоў, Андрэй Свірко, Раман Канановіч і Аляксандр Бяляўскі.

З адказнасцю ставіцца да даручанай справы механізарат Алег Стальмакоў

Кантралююць працэс закладкі сянажнай масы адказныя спецыялісты, вя­дзецца ўся неабходная дакументацыя. У свой час сянажныя траншэі былі своечасова падрыхтаваны для прыёму зялёнай масы: ачышчаны ад рэшткаў кармоў, пабелены, пад’езды высланы саломай. На трамбоўцы сенажу задзейнічаны Алег Сакабіцкі і Аляксандр Няфёдаў, абодва ў гаспадарцы на добрым рахунку, працавітыя і адказныя. Трамбоўка сянажнай масы вядзецца кругласутачна.
На вызваленыя ад аднагадовых траў палеткі выходзіць тэхніка для ўнясення арганікі, узворвання і сяўбы культур з кароткім тэрмінам выспявання. Такім чынам, за адзін сезон ніваўцы паспяваюць з кожнага ўчастка атрымаць па некалькі ўраджаяў траў. Таму і маюць пастаянны паўтарагадовы кармавы запас для грамадскага статка.
Паралельна ў гаспадарцы вядзецца чарговая апрацоўка азімых збожжавых ад хвароб і шкоднікаў. Гэты ўчастак даверылі Аляксандру Петранкову і Аляксандру Алёхну, ваду падвозяць Аляксандр Рымараў і Міхаіл Рымараў. Арганіку ўносяць Юрый Сямёнаў, Аляксандр Якаўлеў і Аляксей Сямёнаў.
З першымі промнямі сонца ў гаспадарцы пачынаюцца корманарыхтоўчыя работы, якія працягваюцца ўвесь светлавы дзень. У сваю чаргу, і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства паклапацілася аб стварэнні належных умоў працы для механізатараў і вадзіцеляў: усе забеспячаны гарачым харчаваннем – абеды і вячэры дастаўляюцца прама на палеткі. Добрым стымулам для падтрымання высокага тэмпу і якасці работ сталі распрацаваныя ўмовы аплаты працы і прэміравання. Усё разам гэта дае ўпэўненасць, што прадстаячую зімоўку грамадскі статак КСУП “Ніва-Барсукі” сустрэне з важкім запасам кармоў выдатнай якасці.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

На верхнім фота: на адвозцы сянажнай масы задзейнічаны механізатар Мікалай белаглазаў, на падборы і здрабненні траў на КВК-800 – Аляксандр Еўдакімаў.

Последние новости

Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх