Темы

Працягваецца касавіца ў ААТ «Дабаснянскае»

Працягваецца касавіца ў ААТ «Дабаснянскае»

У сельгасарганізацыях раёна працягваецца касавіца. Праходзіць яна не ў самых спрыяльных пагодных умовах. Аграрыі ў адзін голас выказваюць пажаданні нябёсам: няхай бы сонечную спёку час ад часу разбаўлялі дожджыкі!..

Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў для грамадскага пагалоўя буйной рагатай жывёлы працаўнікі ААТ “Дабаснянскае”. Шостую сянажную траншэю закладвалі яны на момант нашага прыезду ў гаспадарку. Ёсць запас сакавітых кармоў на жывёлагадоўчых аб’ектах у Дабрыцы, Добасне, Пясцова, Вазнясенску, Харлапавічах. Кожная карова і цялятка будуць накормлены ў любы перыяд – упэўнены ў сельгасарганізацыі, бо кармавы запас тут заўсёды робяць загадзя.

У планах дабаснянцаў – нарыхтаваць 11500 т сенажу, і больш за палову ад гэтага танажу ўжо знаходзіцца ў траншэях. Травы плануецца скасіць першым укосам на 1195 га, гэтая задача выканана больш чым на 82 працэнты.

З самага ранку і да позняга вечара шчыруюць мясцовыя аграрыі, занятыя на касавіцы. Скошвае травастой на энерганасычаным трактары “Атлес-946” Міхаіл Куляновіч. За плячамі вопытнага механізатара – больш за 15 гадоў працы на розных работах у гаспадарцы. Здрабняюць падвяленую зялёную масу на корманарыхтоўчых камбайнах Канстанцін Калаткоў і Сяргей Сямёнаў. Хутка дастаўляюць яе да сянажных траншэй Станіслаў Хвясько, Андрэй Смалоўскі, Аляксей Шыбкоў, Віталь Палякоў. Мясцовым працаўнікам дапамагаюць у адказны перыяд корманарыхтоўкі прыватныя механізатары з суседніх Жыліч і Бабруйскага раёна.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость