Темы

Праца на палях: нарыхтоўка травяных кармоў

Праца на палях: нарыхтоўка травяных кармоў

Кожнае звяно ў ланцугу сельскагаспадарчых работ мае сваё значэнне. Сёння адным з ключавых момантаў у сельскагаспадарчай індустрыі з’яўляецца нарыхтоўка кармоў – этап, які забяспечвае кармавую базу для жывёлы на ўвесь год. Гэты працэс пачынаецца з планавання і заканчваецца ўборкай, кансервацыяй і захоўваннем кармоў. Тут задзейнічаны спецыялісты розных профіляў, праца якіх патрабуе высокай кваліфікацыі, адказнасці і ўмення працаваць у камандзе.

На мінулым тыдні мы пабывалі ў СГФ «Чыгірынка», дзе на полі каля Борак працавала кормаўборачная тэхніка.

Як паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Юрый Смятана, чыгірынскія аграрыі плануюць сёлета нарыхтаваць: сена – 1,74 тысячы тон, сенажу – 11,0 тысячы тон, сіласу – 18 тон. Пры спрыяльным надвор’і за дзень тут скошваюць да 60 гектараў. У гаспадарцы ўжо нарыхтавана каля 5 кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы, што на паўтары адзінкі больш, чым летась. На ўчарашнюю раніцу ўбрана каля 60% плошчаў, назапашана 4,42 тысячы тон сянажнай масы. Ураджайнасць склала 78 ц/га, і гэта працэнтаў на 30 больш, чым у 2023-м годзе.

Дзмітрый Конюхаў і Віктар Іванчыкаў

Штодня, пры спрыяльным надвор’і, з 7 гадзін раніцы і да 8 вечара на палях кіпіць корманарыхтоўка. Усяго на зялёнай страдзе задзейнічана больш 10 адзінак тэхнікі. Усе механізатары вопытныя, адказна ставяцца да сваіх участкаў работы. Па-майстэрску скошвае травы Сяргей Чорны. На кормаўборачных камбайнах працуюць Дзмітрый Конюхаў і Анатоль Свіркоў. На перавозцы травяной масы задзейнічана 6-7 адзінак тэхнікі, за штурваламі якіх – сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, якія могуць прайсці маршрут ад поля да сянажнай траншэі з заплюшчанымі вачамі, Сяргей Фірагін, Анатоль Кузьмін, Уладзімір Прасноў, Віктар Іванчыкаў і іншыя. Трамбоўка вядзецца увесь светлавы дзень. Гэты адказны ўчастак давераны Віктару Каліноўскаму і Дзмітрыю Праснову.
“Зялёнае жніво мае стратэгічнае значэнне, таму на пастаянным кантролі знаходзяцца як тэмпы корманарыхтоўкі, так і яе якасць, – заўважае галоўны аграном. – Непасрэдна ў траншэі спецыялісты заатэхнічнай службы вымяраюць вільготнасць і тэмпературу травы. Яны ж сочаць і за захаваннем тэхналогіі нарыхтоўкі сыравіны.

Усе ўдзельнікі корманарыхтоўкі надзейныя працаўнікі і добра разумеюць задачы, што стаяць перад намі – для грамадскага пагалоўя неабходна зрабіць паўтарагадовы запас травяных кармоў. Толькі пры такім раскладзе мы можам разлічваць на атрыманне добрых надояў і прываг на працягу ўсяго года, а зна­чыць, і матэрыяльнага прыбытку для развіцця прадпрыемства і дабрабыту сям’і кожнага члена калектыву”.

Належная ўвага падчас корманарыхтоўкі надаецца ў гаспадарцы і захаванню патрабаванняў аховы працы, пажарнай бяспекі. Для людзей створаны належныя бытавыя ўмовы, распрацаваны нарматывы аплаты працы. Удельнікі зялёнага жніва забяспечаны гарачым харчаваннем, якое наладжваецца прама ў полі. Задаволены чыгірынцы такой арганізацыяй працы, аб чым і паведамілі падчас размовы Дзмітрый Конюхаў, які падбірае з валкоў і здрабняе зялёную масу, і Віктар Іванчыкаў, які адвозіць травяную масу ў сянажную траншэю. Яны заўважылі, што іх праца патрабуе не толькі тэхнічных навыкаў, але і ўмення хутка адаптавацца да пэўных умоў, прымаць рашэнні і эфектыўна працаваць у камандзе, таму яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і каардынуюць свае дзеянні.

Галіна РУСЕЦКАЯ. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость