Пытанням вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўліі падрыхтоўкі да пасяўной –саблівая ўвага

У суботу, 22 лютага, на базе Кіраўскага раёна з удзелам Анатоля Ланкуця, старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, прайшла нарада па пытаннях вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, рамонту тэхнікі і падрыхтоўкі да правядзення вясенне палявых работ, гатоўнасці насеннага матэрыялу. Удзел у нарадзе таксама прынялі старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава і кіраўнікі Бабруйскага, Глускага, Клічаўскага і Асіповіцкага раёнаў.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі МТФ “Барсукі” КСУП “Ніва-Барсукі”, дзе пазнаёміліся з арганізацыяй утрымання жывёлы ў зімовых умовах. Іх цікавіў рацыён кармлення жывёлы, умовы яе ўтрымання і, вядома ж, вынік – паказчыкі работы жывёлагадоўчай галіны раёна, гаспадаркі і канкрэтнай фермы.
Дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк пазнаёміў прысутных з вытворчымі паказчыкамі жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі, падкрэсліўшы іх рост і адзначыўшы, што дасягнуць іх магчыма ўкараненню новых тэхналогій кармлення і догляду за жывёлай, а таксама ўзмацненню ветэрынарнага кантролю. Іван Уладзіміравіч таксама падкрэсліў важнасць далейшай мадэрнізацыі жывёлагадоўчых аб’ектаў.
Усяго на МТФ “Барсукі” ўтрымліваецца 1170 галоў буйной рагатай жывёлы, што складае крыху менш за 30% ад усяго пагалоўя ў гаспадарцы, у тым ліку дойнага статка – 465 і 1457 галоў адпаведна. Валавая вытворчасць малака на ферме за 2024 год склала 3277 т, што амаль на 649 т больш за паказчык 2023 года, у гаспадарцы – 10133 т (+1153,81). Ад адной фуражнай каровы за 2024 год на МТФ “Барсукі” атрымана 6943 кг, у гаспадарцы – 7013 кг. Усё малако рэалізоўвалася гатункам экстра. Сярэднясутачнае прыбаўленне жывёлы ў вазе склала 759 г, па гаспадарцы – 683, што больш за паказчык 2023 года на _ г і _ г адпаведна.
Удзельнікі нарады сумесна са спецыялістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кіраўскага райвыканкама, раённай ветэрынарнай станцыі, філіяла па Кіраўскім раёне РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” і КСУП “Ніва-Барсукі” абмеркавалі пытанні паляпшэння кармавой базы, а таксама мер па павышэнні надояў і паляпшэнні прадукцыйнасці сельскагаспадарчых жывёл. Акцэнт быў зроблены на ўкараненне перадавых метадаў кармлення, санітарнае ўтрыманне жывёлы і забеспячэнне жывёлагадоўчай галіны сельгасарганізацый кваліфікаванымі кадрамі. Удзельнікі нарады выказалі ўпэўненасць, што гэтыя крокі дапамогуць не толькі павысіць эфектыўнасць работы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, але і істотна палепшаць фінансавыя вынікі галіны ў цэлым.
Яшчэ адна не менш важная задача, якая стаіць сёння перад аграрыямі, – рамонт і падрыхтоўка тэхнікі да правядзення палявых работ. Як гэты працэс наладжаны ў Кіраўскім раёне, удзельнікі нарады пазнаёміліся на прыкладзе работы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Тэхніка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці да 1 сакавіка. У райаграпрамтэхзабеспячэнні яна ўжо гатова выйсці ў поле. Акрамя таго, як адзначыў дырэктар сельгаставарыства Лявонцій Кушавараў, работнікі гаспадаркі не толькі падрыхтавалі сваю тэхніку да палявых работ, але і дапамагаюць калегам з іншых гаспадарак свайго і суседніх раёнаў своечасова падрыхтаваць тэхніку і сельгасагрэгаты. Балазе, для правядзення рамонтных работ у гаспадарцы створаны ўсе ўмовы, а галоўнае – тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.
Анатоль Ланкуць адзначыў важнасць правядзення такой нарады, падкрэсліўшы, што яна стала выдатнай магчымасцю для абмену вопытам і абмеркавання актуальных пытанняў. Ён выказаў упэўненасць, што далейшае падобнае супрацоўніцтва кіраўнікоў раёнаў, а таксама спецыялістаў сельскагаспадарчай галіны будзе толькі спрыяць паляпшэнню работы сельскагаспадарчага сектара рэгіёну ў цэлым.

















Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота аўтара.