Темы

Раённы семінар-вучоба па пытаннях палявой кампаніі адбыўся на базе Кіраўскага РАПТЗ

Раённы семінар-вучоба па пытаннях палявой кампаніі адбыўся на базе Кіраўскага РАПТЗ

Раённы семінар-вучоба адбыўся на базе ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” з удзелам першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра Кісялёва, кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, галоўных аграномаў, інжынераў, эканамістаў, механізатараў гаспадарак.

Для правядзення вучобы быў запрошаны дырэктар Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Магілёўскага аблсельгасхарчу, кандыдат тэхнічных навук Якаў Яроцкі. Госць адзначыў, што сёлетняя позняя вясна пакуль не дае развярнуць на поўную моц веснавыя палявыя работы, але гэты час неабходна выкарыстаць як шанц для яшчэ больш грунтоўнай падрыхтоўкі да важнай кампаніі, каб улічыць усе фактары пры яе правядзенні і атрымаць у перспектыве найбольшы эканамічны эфект пры найменшых затратах.

Якаў Яроцкі правёў з прысутнымі тэарэтычныя і практычныя заняткі на тэму “Эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў агратэхнікі шляхам своечасовага, дыферынцыраванага і якаснага выканання веснавых палявых работ”. Па словах вучонага, менавіта ад гэтых трох накірункаў у рабоце залежыць, якім будзе ўраджай і, адпаведна, эканамічны эфект.
Гаворачы аб патэнцыяле энергарасурсазберажэння сучасных тэхналогій глебаапрацоўкі, Якаў Усцінавіч падкрэсліў той факт, што работа на трактарах высокай магутнасці павялічвае вытворчасць працы і памяншае расход паліва. Карыснымі былі рэкамендацыі вучонага аб тым, як атрымаць за сезон па 3 ўраджаі асобных культур.

Вялася гаворка аб сцерневай апрацоўцы глебы перад сяўбой асобных культур, рэзервах эканоміі паліва шыроказахопнымі глебаапрацоўчымі і пасяўнымі агрэгатамі, якаснай падрыхтоўцы поля, ранневясеннім закрыцці вільгаці ў глебе, матывацыйна-стымулюючай аплаце працы, штодзённым кантролі за работай палявых машынна-трактарных агрэгатаў. Прысутным было нагадана, што канкрэтна ўкладваецца ў паняцце “сяўба”. Гэта раўнамернае размеркаванне выбраным спосабам у аптымальныя тэрміны па якасна падрыхтаванай плошчы поля разлічанай колькасці пратручанага насення на ўстаноўленую глыбіню закрыцця насення ў вільготнай глебе.
Падчас практычнай часткі, якая праходзіла на мехдвары РАПТЗ, удзельнікам семінара-вучобы былі прадэманстраваны тэхнічныя захады работы з трактарамі і агрэгатамі, якія ўплываюць на эфектыўнасць працы.
Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость