Шлях у зімоўку пачынаецца ўлетку. Рассветаўцы – на касавіцы

Шлях у зімоўку пачынаецца ўлетку. Рассветаўцы – на касавіцы

Горача ў гэтыя чэрвеньскія дні на травяных палетках сельгас­вытворцаў, прычым, як у прамым, так і ў пераносным сэнсах. Перыяд корманарыхтоўкі – гэта той час, калі фарміруецца рацыён для грамадскага статка – галоўнай крыніцы даходаў сельгасарганізацый.

Кіпіць работа на палях ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага”, дзе мы пабывалі днямі. Імкліва завіхаліся каля Кіраўска разнастайныя сельгасмашыны. І пакуль рэдакцыйная легкавушка знаходзілася тут, іх колькасць расла. Як паясніла брыга­дзір вытворчага ўчастка Галіна Хмуровіч, якая непасрэдна кіравала працэсам касавіцы, толькі што механізаваны атрад завяршыў уборку траў на іншым участку, а цяпер уся тэхніка сцякалася сюды, каб хутка вызваліць поле ад паспелых траў люцэрны і ператварыць іх у сакавітую зялёную масу і закласці яе ў сянажныя траншэі.
Перакінуліся некалькімі словамі з адным з механізатараў, які кіраваў камбайнам айчыннай вытворчасці “Палессе”. Гэта вопытны Ігар Жалдак (на верхнім фота) толькі што напоўніў чарговы прычэп тракатара здрабнёнай масай.
– Імкнемся як мага хутчэй весці ўборку. Планы назапасіць кармоў – аб’ёмныя. Трэба паспець іх выканаць, каб трывала адчуваць сябе ўзімку распавядае механізатар.
Дарэчы, наш субяседнік пачынае рабочы дзень практычна зацемна. Спачатку адпраўляецца падкошваць травы для бягучай падкормкі жывёлы, а потым – накіроўваецца на падмацаванне сваім калегам. А на здрабненні масы задзейнічаны яшчэ тры адзінкі тэхнікі. На хуткасных камбайнах замежнай вытворчасці задзейнічаны таксама вопытныя касавіцкія “байцы”: на “Нью Холанд” запаўняе прычэпы трактароў і кузавы аўтамашын Канстанцін Пятруша, на “ВІХ” – Міхаіл Вербенка, на “Джон Дзір” – Віталь Шчэрбіч (на фота).

Адразу 10 адзінак тэхнікі па чарзе дзяжураць каля камбайнаў і суправаджаюць іх, пакуль не будуць напоўнены ёмістасці сельгасмашын. Да месцаў закладкі сенажу дастаўляюць зялёныя грузы Яўген Бяляўскі, Сяргей Цмыг, Аляксандр Белы, Сяргей Іваніцкі, Данііл Кахновіч, Сяргей Пятроў, Аляксандр Гутараў, Юрый Бяляўскі, Ягор Бяляўскі, Дзмітрый Макаронак.

Пацікавіліся мы і ходам закладкі сянажнай масы. У гэты дзень работы вяліся на МТК “Кірава”. Трамбоўкай прывозімай сюды масы на пагрузчыках займаліся Аляксей Юркавец і Сяргей Кахновіч (на фота). Крыху раней тут ужо закрылі адну траншэю, гэта была другая. Таксама па адной яме паспелі аформіць на жывёлагадоўчых аб’ектах у Мышкавічах і Валосавічах, у бліжэйшых планах – закладка траншэі ў Стаўпішчах. Увесь працэс абавязкова праходзіць пад кантролем адказных спецыялістаў. За правільнасцю выканання работ уважліва сочаць выконваючы абавязкі галоўнага заатэхніка Аляксандр Траццяк, галоўны ветурач Марыя Дударэнка, а таксама начальнікі комплексаў. Адна з найбольш вопытных, да прыкладу, Любоў Шчэрбіч, якая кіруе калектывам МТК “Кірава” ужо 38 гадоў, кожны сезон корманарыхтоўкі ўважліва сочыць за вільготнасцю закладваемай масы, тэмпературным рэжымам, вядзе ўлік рэйсаў механізатараў і вадзіцеляў.
Нездарма значныя сілы кінуты на касавіцу. Трэба падрыхтаваць трывалы запас для найбольшага пагалоўя ў раёне. Сытную зімоўку неабходна забяспечыць больш чым для 9620 жывёлін, якія згрупаваны на 9 жывёлагадоўчых аб’ектах. Таму толькі сенажу патрэбна мець не менш за 22 тысячы тон, а яшчэ 450 т сена. Пазней дойдзе чарга і да кукурузнага сіласу. Абшары царыцы палёў, да слова, раскінуліся сёлета ў сельгасарганізацыі на 3100 га, з якіх 580 га адведзена на зерне, астатнія – на корм.

Трэба адзначыць, што і з пасевамі кукурузы, і іншых культур зараз таксама вядзецца актыўная работа: пасевы апрацоўваюцца ад пустазелля і шкоднікаў. Механізатары заняты адразу на некалькіх участках. На пасевах кукурузы – Аляксандр і Сяргей Міхалапы, на азімай пшаніцы – Міхаіл Елісеенка, на бульбе, агародніне – Валерый Юркавец, на рапсе – Артур Філімонаў. Работы пачынаюць каля 4 гадзін раніцы, пакуль спёка не даймае. Як адзначыў у размове аграном-хімік Андрэй Скраблевіч, прэпаратаў для апрацоўкі хапае, кадры працуюць надзейныя. Ёсць усе падставы разлічваць на якаснае правядзенне работ, а значыць, і на будучы ўраджай.
Наогул, што залежыць ад саміх рассветаўцаў, усё выконваецца. Застаецца спадзявацца і на дапамогу прыродных фактараў.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх