Темы

Што ні кажы – трэба дажджы!.. Працаўнікі КСУП «Чырвоны баец» – у чарадзе летніх клопатаў

Што ні кажы – трэба дажджы!.. Працаўнікі КСУП «Чырвоны баец» – у чарадзе летніх клопатаў

У чарадзе летніх клопатаў завіхаюцца на палях працаўнікі КСУП «Чырвоны баец». Пара стаіць гарачая і ў прамым, і ў пераносным сэнсе.
Без рэпетыцый сёлета давялося прыступіць да ўборкі каласавых: азімы ячмень не змог наліцца пад гарачым сонцам, а дожджыка нябесная канцылярыя ўпарта не прадастаўляла да адносна нядаўняга часу. Вось і трэба было тэрмінова ўбіраць тое, што вырасла. Дырэктар сельгасарганізацыі Сяргей Лянкевіч у размове не без жалю канстатаваў, што ўраджайнасць сёлетняга ячменю выйшла на круг па 28 цэнтнераў, хоць летась ён парадаваў 55-цю з гектара. Як кажуць, каментарыі залішнія… Усяго ж у «Чырвоным байцы» было ўбрана 205 га з якіх намалацілі 570 т.

А пакуль астатнія збожжавыя і зернебабовыя даспяваюць, у гаспадарцы не спыняецца касавіца. Першым укосам у сянажныя траншэі закладзена 5580 т зялёнай масы. Паралельна назапасілі 296 т сена. Зараз механізатары і вадзіцелі заняты на нарыхтоўцы траў другім укосам. Плануецца дадаць у траншэі яшчэ прыкладна 2,5 тыс. т сенажу. Хоць, як адзначыў кіраўнік, да даведзенага плана ў 13 тыс.т дацягнуць наўрад ці атрымаецца: зноў жа без дажджоў травастой выйшаў не такім, як разлічвалася.
Але нарыхтоўка кармоў наладжана належным чынам, убіраюцца падчыстую ўсе адведзеныя пад касавіцу ўчасткі. Учора, падчас нашага візіту ў гаспадарку, вялася ўборка канюшыны каля Новых Дваранінавіч.

Ігар ПАЦЫЕНАК

Травы скошваюць з дапамогай дзвюх ротарных касілак механізатары Дзмітрый Аляксееў і Яўген Кандраценка. Падграбае ў валкі скошаную масу граблямі «Мillenium» Сяргей Бяляўскі. На здрабненні зялёнай масы на кормаўборачным камбайне КВК-800 старанна працуе Ігар Пацыенак (на фота). Хутка напаўняе ён прычэпы трактароў і кузавы аўтамашын. Чатыры адзінкі тэхнікі заняты на адвозцы масы да траншэй. Па чарзе суправаджаюць камбайн на трактарах Віктар Аляксееў і Аляксандр Масюковіч. Яшчэ 2 МАЗы выдзеліў для дапамогі «Аўтапарк-14».
На наступным тыдні плануюць у «Чырвоным байцы» прыступіць да ўборкі рапсу. Ды і каласавыя не адстаюць, даходзяць да поўнай спеласці. У гаспадарцы практычна ўсё гатова і да гэтай важнейшай палявой кампаніі. Усё вырашчанае трэба ўбраць да апошняга зярнятка!
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

На верхнім фота: добрасумленна працуе на касьбе траў Яўген Кандраценка. Дарэчы, малады механізатар не толькі спраўна завіхаецца на рабочым месцы, а і выдатны гаспадар. Разам з жонкай Марыяй, якая працуе выхавацелем у дзіцячым садку, гадуюць траіх дзяцей. Сям’я Кандраценкаў актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Нядаўна яна стала пераможцай раённага конкурсу «Уладар сяла-2023» і прадстаўляла наш раён на абласным этапе.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость