Сіла зямлі – у руках працавітых

Сіла зямлі – у руках працавітых

У рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня і Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Белагра-2025” прайшоў агляд-конкурс “Лепшы араты”. У спаборніцтвах удзельнічалі 23 каманды ад устаноў адукацыі і 6 каманд з ліку работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый ад абласцей. Традыцыйна канкурсанты спаборнічалі ў тэарэтычных ведах і практычных навыках.
Канкурсантам трэба было прайсці 3 этапы. Першы – тэарэтычны – з выкарыстаннем інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій удзельнікам неабходна было за 10 мінут адказаць на 10 пытанняў па правілах тэхнічнага сэрвісу машынна-трактарнага агрэгата для атрымання рабочай прафесіі трактарыста-машыніста катэгорыі “С”.
Другі і трэці этапы – практычныя: майстэрства кіравання трактарам БЕЛАРУС-80.1 і ўзворванне ўчастка поля. Практычныя этапы праходзілі на палях МРУП “Агракамбінат “Ждановічы”.

Магілёўскую вобласць на 19-м Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе “Лепшы араты” сярод трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці, які прайшоў у межах выставы “Белагра-2025”, прадстаўлялі трактарысты-машыністы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Сяргей Чудапал і Андрэй Урбель.

Прадэманстраваўшы майстэрства і веданне тонкасцяў прафесіі механізатара, кіраўчане вывелі Прыдняпроўскі край на першае месца! Сяргей Чудапал заняў трэцяе месца ў індывідуальным заліку.
На першым этапе ўдзельнікі дэманстравалі свае навыкі па ўзворванні глебы, журы ацэньвала якасць выкананых работ, улічваўся і затрачаны час.
Падчас другога этапа механізатары паказвалі віртуознае валоданне тэхнікай, праходзілі прапанаваныя перашкоды.
Дырэктар ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Лявонціў Кушавараў адзначыў, што рашэнне адправіць на конкурс Сяргея Чудапала і Андрэя Урбеля было аднадушна падтрымана і кіраўніцтвам гаспадаркі, і спецыялістамі.
“Была ўпэўненасць у тым, што гэтыя механізатары стануць прызёрамі агляду-конкурсу, – адзначыў Лявонцій Ціханавіч. – Але, што будуць лепшымі ў рэспубліцы – прыемная нечаканасць. Абодва добрасумленна і самааддана працуюць у нашым сельгаставарыстве ўжо шмат гадоў. Яны з ліку тых работнікаў, якія жывуць сваёй справай. У кожнага ёсць свой талент, у Сяргея Чудапала і Андрэя Урбеля ён раскрыўся ў працы, у любові да роднай зямлі. Калі яны працуюць у полі, мімаволі можна залюбавацца гэтым працэсам. Дысцыпліна, адказнасць, жаданне зрабіць усё на “выдатна” – гэта іх жыццёвае і працоўнае крэда”.
У размове з карэспандэнтам раёнкі Сяргей Чудапал і Андрэй Урбель адзначылі, што перамогу ў прэстыжным рэспубліканскім конкурсе лічаць агульнай заслугай усяго калектыву РАПТЗ. І, несумненна, механізатары рады, што годна прадставілі Магілёўшчыну, Кіраўскі раён і сваё сельгаставарыства. Паводле іх слоў, яны прадэманстравалі справу, якую добра ведаюць і якая ім вельмі падабаецца, а калі яна дастаўляе задавальненне, то з задавальненнем аддаеш ёй увесь свой час, уменне і сілы.

Годны вынік: другое месца ў аглядзе-конкурсе “Лепшы араты” сярод навучэнцаў устаноў адукацыі ў Юрыя Валодзіна, навучэнца Жыліцкага сельгаскаледжа!

“Юра вялікі малайчына, наш гонар, – адзначае Уладзімір Салановіч, майстар вытворчага навучання. – Ён працавіты, старанны хлопец. Мы ганарымся яго поспехам, якія дасягнуты дзякуючы ўпартай працы, як на занятках, так і на практыцы. Ён годна прадставіў наш каледж і паказаў, што моладзь умее працаваць з тэхнікай і любіць зямлю. Упэўнены, гэта толькі пачатак. У яго добрыя перспектывы ў прафесіі”.
Поспех Юрыя стаў сапраўдным святам і для ўсёй яго вялікай і дружнай сям’і, якая па праву ганарыцца яго працавітасцю і настойлівасцю. У сям’і Валодзіных – шасцёра дзяцей, наш герой – самы малодшы, але ён змог даказаць, што ўпартасць і любоў да зямлі прыносяць свой плён.
Віншуем лепшых аратых краіны! Ганарымся сваімі землякамі!

Подробно в номере № 45 (10667).


Галіна РУСЕЦКАЯ,
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем