У ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” вызначылі задачы на перспектыву

У ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” вызначылі задачы на перспектыву

Вынікі работы за 2021 год падвялі на сходзе акцыянераў працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Былі агучаны як станоўчыя моманты ў дзейнасці таварыства, так і недахопы, на якімі неабходна папрацаваць, каб дабіцца больш высокіх рэзультатаў.

У рабоце сходу прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец, акцыянеры таварыства.

Слова трымаў дырэктар РАПТЗ Ляонцій Кушавараў. У яго справаздачным дакладзе былі адзначаны поспехі, якіх калектыў дабіўся летась і, разам з тым, кіраўнік завастрыў увагу на пэўнага роду недахопах, якія ў бліжэйшай перспектыве патрэбна ліквідаваць.

РАПТЗ , як адзначыў у справаздачным дакладзе яго дырэктар, займаецца дзейнасцю ў розных накірунках: гэта вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, ад якой атрымлівае найбольшы прыбытак, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне сельгастэхнікі, што паступае практычна з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, у тым ліку рамонт вузлоў і агрэгатаў, паліўнай апаратуры, тэхабслугоўванне энерганасычаных тракатараў, збожжаўборачных і корманарыхтоўчых камбайнаў. Таксама праводзілася  вапнаванне кіслых глебаў гаспадаркам раёна, дастаўлялі грузы, гаруча-змазачныя матэрыялы, механізаваным атрадам дапамагалі выконваць сельскагаспадарчыя работы.

Агульны аб’ём выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, выкананых работ і аказаных паслуг за справаздачны перыяд склаў 11 млн. 403 тыс. руб. – больш, чым у 2020 г. на 7,8%. Гэта, у сваю чаргу, дазволіла атрымаць выручку на 1 работніка ў памеры 45,1 тыс. руб. (+2,8 тыс. руб. да ўзроўню папярэдняга года).

Таварыства, адзначыў кіраўнік РАПТЗ, выканала прагнозныя паказчыкі, прынятыя на 2021 год, аднак яны не дазволілі забяспечыць апераджальны рост прадукцыйнасці працы над ростам заработнай платы. Усе структурныя падраздзяленні (на рабоце кожнага з іх Ляонцій Кушавараў спыніўся асобна) спрацавалі без страт, што з’яўляецца асноўным паказчыкам дзейнасці. Аднак па асобных з іх былі зніжаны аб’ёмы вытворчасці, інакш кажучы, не кожнае структурнае падраздзяленне ў поўнай меры забяспечыла прырост. На гэты момант паўплывалі як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўная прычыны, якія былі агучаны ў справаздачным дакладзе.

Самы значны ўклад у развіццё РАПТЗ уносіць сельскагаспадарчая вытвочасць, аб’ём выручкі ад рэалізацыі якой ў агульным аб’ёме за мінулы год склаў 92,8%. Усяго было атрымала летась 10,6 млн. руб., што больш у параўнанні з 2020 годам на 7,4% ці на 728 тыс.руб. Рэнтабельнасць вытворчасці – 6,7%. Удалося павялічыць паказчыкі па вытворчасці малака, рэалізацыі мяса БРЖ, павялічыць пагалоўе жывёлы і зменшыць яе падзёж, палепшыць працэс асемянення, што дае падставы для атрымання будучага малака і мяса, а ў канчатковым выніку – дадатковых грашовых сродкаў. Аднак атрымаўся недабор ураджаю збожжавых і зернебабовых культур, насення рапсу, цукровых буракоў. У той жа час забеспячэнцы змаглі ў поўным аб’ёме забяспечыць пагалоўе БРЖ травяністымі кармамі.

Ляонцій Кушавараў адзначыў, што, нягледзячы на рознага роду цяжкасці, працаўнікі РАПТЗ дасягнулі неблагіх рэзультатаў, і за гэта кіраўнік шчыра падзякаваў падначаленым.

Словы падзякі адрасавала работнікам таварыства Галіна Слабоднікава – усім, хто ўнёс свой уклад у агульную скарбонку дасягенняў калектыву. Кіраўнік раёна агучыла сельскагаспадарчыя паказчыкі, па якіх наш раён з’яўляецца лепшым альбо адным з лепшых на Магілёўшчыне, і падкрэсліла, што ў гэтым немалая заслуга і РАПТЗ. Калектыў у няпростых умовах змог не толькі захаваць, але і ў многім замацаваць свае лепшыя пазіцыі – гэта вынік напружанай працы. Але, звярнула ўвагу старшыня райвыканкама, спыняцца нельга, ад чарговага рубяжа трэба рухацца наперад. Патрэбна накіраваць яшчэ больш намаганняў на павелічэнне прадукцыі пры змяншэнні затрат, а для гэтага неабходна абавязковае захаванне тэхналогій вытворчасці.

Уклад калектыву РАПТЗ у агульныя здабыткі раёна адзначыла таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец і падзякавала за добрасумленную працу.

Для далейшага росту у арганзацыі маецца ўсё неабходнае – такая думка прагучала лейтматывам праз увесь сход. Ёсць неабходныя рэсурсы, а галоўнае – працавітыя і адказныя людзі, якім неабыякава будучыня арганізацыі і краіны. Многія з іх у гэты дзень былі адзначаны ўзнагародамі. Падзячныя пісьмы райвыканкама ўручаны трактарыстам-машыністам Яўгену Рудаку і Пятру Дразду, лабаранту Кацярыне Храмовіч, раённага Савета дэпутатаў – аператарам машыннага даення Людміле Арцюховай, Юліі Малахоўскай, заатэхніку Людміле Сівіцкай. Шэраг работнікаў адзначаны граматамі, грашовымі прэміямі і каштоўнымі падарункамі райкама прафсаюза работнікаў АПК, таварыства і яго прафсаюзнага камітэта.

Для ўсіх прысутных гучалі музычныя падарункі ад культработнікаў.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024