Темы

У ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» ў разгары восеньская ўборачная кампанія

У ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» ў разгары восеньская ўборачная кампанія

Кастрычнік для аграрыяў – не менш гарачая пара, чым час жніва. У мінулы аўторак журналісты раённай газеты пабывалі ў «Рассвеце», дзе на палях ва ўсю кіпіць работа: ідзе збор ураджаю гародніны адкрытага грунту, бульбы, уборка кукурузы на сілас і зерне. Агародніцтва адкрытага грунту – адна са значных і прыбытковых галін гаспадаркі. З году ў год рассветаўцы паспяхова вырошчваюць капусту, цыбулю, моркву, сталовыя буракі і іншыя віды гародніны.

Бульбяныя палеткі займаюць плошчу ў 300 гек­тараў. Уборку пачалі ў канцы жніўня, і на сённяшні дзень дзве траціны плошчаў ужо ўбраныя. Ураджайнасць радуе: 450 цэнтнераў на круг і вышэй. Як толькі клубні пакідаюць поле, іх вязуць на сартаванне і закладваюць на захоўванне, папаўняючы ў тым ліку і стабілізацыйны фонд.

Юрый Бяляўскі


Сёлета стаўку зрабілі на вытворчасць гатункаў бульбы праверанай беларускай селекцыі. Галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Скраблевіч расказаў: «Да прыкладу, усім вядомы беларускі гатунак «скарб», выве­дзены ў Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі ў 90-х га­дах, славіцца сваёй рэкорднай ураджайнасцю. «Мастак» – новы гатунак беларускай бульбы, сярэднеранні сталовы, заслужыў прызнанне за стабільную ўраджайнасць і выдатны густ. Ён устойлівы да хвароб, што зніжае патрэбу у хімікатах, а таксама добра пераносіць неспрыяльныя ўмовы надвор’я, напрыклад, засуху».

За штурвалам аднаго з бульбаўборачных камбайнаў мы заспелі маладога механізатара Паўла Бяляўскага. Для яго гэта першы сезон на копцы бульбы. Да гэтага трактарыст-машыніст быў задзейнічаны на культывацыі і ўзворванні палеткаў.

Актыўна ідзе ўборка ўра­джаю цыбулі. З 60 гектараў убрана ўжо крыху больш за 20.
Аграном-агароднік Іван Фядотаў адзначае, што гэта складаны працэс, які патрабуе зладжанай работы адразу трох адзінак рознапрофільнай тэхнікі. Працэс работы механізатараў выбудаваны як канвеер: Іван Салановіч скасіў бацвінне, Віктар Зайцаў выкапаў цыбуліны капалкай, а Валерый Юркавец камбайнам падымае іх з зямлі і грузіць. Затым шлях агародніны ляжыць у сховішча, дзе яе сартуюць, частка закладваецца на захоўванне, частка адразу адпраўляецца на рэалізацыю ў гандлёвыя кропкі – зараз ідзе сезон нарыхтовак на зіму, цыбуля ў гаспадынь карыстаецца асаблівым попытам.

Павел Бяляўскі


Сярэдняя ўраджайнасць гародніны дае 450 ц/га, што, па словах Івана Фядотава, намнога лепш за леташні паказчык.

У гэтым сезоне ў гаспадарцы вырасцілі чатыры гатункі цыбулі, сярод якіх «медальён», «хайтэк», «алонса» і новы «націён». Цыбуліны апошняга гатунка адрозніваюцца высокай аднастайнасцю і жоўтай афарбоўкай. Дзякуючы жорсткай лупіне гэтая гародніна выдатна захоўваецца і транспартуецца.

Пасля ўборкі цыбулі, морквы і сталовых буракоў надыдзе чарга капусты.
Паралельна ў гаспадарцы на ўсю моц капаюць цукровыя буракі. Салодкі корань займае 338 гектараў, 140 з якіх ужо ўбраныя.

Міхаіл Вербенка


Корманарыхтоўка таксама выходзіць на фінішную прамую. Падчас нашага візіту на рассветаўскія сельгаспалеткі кукурузу на сілас убіраў вопытны механізатар Міхаіл Вербенка. Ён шмат гадоў аддаў гаспадарцы, выгадаваў траіх дзяцей: дзве дачкі працуюць у медыцыне, а сын пайшоў па слядах бацькі ў галіну АПК. Механізатар падзяліўся назіраннямі, што сёлета кукуруза на некаторых участках вымахала з кабіну корманарыхтоўчага камбайна.

Пад кукурузу на сілас у «Рас­свеце» адведзена 2318 гектараў, з плошчы ў 1700 гектараў ён ужо закладзены ў траншэі. Ураджайнасць зялёнай масы складае 370 цэнтнераў з гектара. Пачалі аграрыі і ўборку кукурузы на зерне, першыя намалоты паказваюць вынік у 85 ц/га.
«Зямля любіць, калі да яе ставяцца з клопатам і павагай, – падзяліўся разважаннямі Андрэй Скраблевіч. – Тэхніка ў нас дагледжаная, калі нешта выходзіць са строю, стараемся адразу ж выправіць, каб не было прастояў, людзі вопытныя, працавітыя. Галоўнае, каб надвор’е не падводзіла, а мы робім усё магчымае, каб засекі былі поўнымі».

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Голосовые и видеодипфейки

9 октября 2026
Читать новость
Актуально

Шклов готовится к «Дожинкам-2026»: где припарковаться гостям

9 октября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

У ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» ў разгары восеньская ўборачная кампанія

9 октября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Петранков: «Мы вместе сохранили страну»

9 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

14 октября прямую линию проведет Марина Валерьевна Ланкуть

9 октября 2026
Читать новость
Прием граждан

16 октября прием граждан и телефонную линию проведет Игорь Михайлович Зусманов

9 октября 2026
Читать новость