У клопаце пра будучы ўраджай

У сельгасарганізацыях раёна поўным ходам вядуцца веснавыя палявыя работы. Гарачае красавіцкае надвор’е прыспешвае хлебаробаў: пакуль у глебе ёсць вільгаць, трэба як мага хутчэй пасеяць культуры. Нямала ў гэты час і іншых земляробскіх спраў, з якімі неабходна справіцца ў аптымальныя тэрміны. Таму і імкнуцца працаваць механізатары зладжана, без прастояў і паломак, каб захаваць необходныя агратэхнічныя патрабаванні і атрымаць важкі ўраджай.
Ажыўлена зараз на сельгаспалетках адной з буйнейшых гаспадарак раёна – ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага»: аграрыі імкнуцца ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны правесці веснавыя палявыя работы. Акрамя таго, што гаспадарка мае самыя вялікія ў раёне пасяўныя плошчы, тут яшчэ спецыялізуюцца на вырошчванні агародніны і пладова-ягадных культур.
З раніцы і да змяркання не змаўкае гул сельгастэхнікі на палетках, шчыруюць руплівыя працаўнікі, клапоцяцца пра ўраджай. А як вядома, дзе старанная праца – там і добрыя вынікі.
Сяўбу ранніх яравых і зернебабовых культур у гаспадарцы завяршылі ў найбольш спрыяльныя тэрміны, але напружаны рытм палявых клопатаў не спадае. У мінулую сераду мы наведаліся ў сельгаставарыства, дзе поўным ходам ішла сяўба адной з самых запатрабаваных і любімых у кожнага беларуса культур – бульбы.

Па словах Аляксандра Жылінскага, сёлетняя зіма і непрадказальная вясна аказаліся даволі спрыяльнымі для азімых культур. Усе яны выйшлі з зімоўкі ў добрым стане, а зараз, своечасова апрацаваныя і падкормленыя, радуюць свежай і густой зелянінай, даючы спадзяванне на будучы важкі ўраджай.
Не за гарамі ў «Рассвеце» стартуе ўборка кулісных пасеваў, якія размясціліся на 300 га. Гэтыя карысныя культуры пасля неабходных маніпуляцый значна разнастаяць і ўзбагацяць рацыён БРЖ.
Спецыялісты і механізатары ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» спадзяюцца, што захаванне аптымальных тэрмінаў сяўбы, выкарыстанне сучаснай агратэхнікі і якаснага насеннага матэрыялу паспрыяюць атрыманню добрага ўраджаю.
Подробно в номере № 32 (10654).
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.