Темы

У раёне быў праведзены штогадовы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна­абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах

У раёне быў праведзены штогадовы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна­абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах

У раёне быў праведзены штогадовы агляд-­конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна­абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна­трактарнага парку да веснавых палявых работ, пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельскагаспадарчай тэхнікі.

Па выніках традыцыйнага раённага агляду-конкурсу пераможцам прызнаны філіял СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”.

Кампетэнтная камісія, у састаў якой увайшлі спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама – галоўны дзяржаўны інспектар Мікалай Пархамовіч, начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці Дзмітрый Іваніцкі, праверылі мехдвары і тэхніку, а таксама збожжасушыльныя комплексы. Увага надавалася таксама навядзенню агульнага парадку на тэрыторыях машынных двароў, у рамонтных майстэрнях, падсобных памяшканнях, арганізацыі санітарна­бытавых умоў, ацяплення, а яшчэ – наяўнасці і правільнаму вядзенню неабходнай дакументацыі, тэхніцы бяспекі, аплаце працы.

Такія агляды-конкурсы праводзяцца ў нашым раёне з 2009 года. І, па словах Мікалая Пархамовіча, яны, безумоўна, даюць свой плён.

– За гэты перыяд значна ўзрос узровень арганізацыі працы, палепшыліся бытавыя ўмовы для механізатараў, а гэта, у сваю чаргу, уплывае на іх стараннасць у правядзенні работ, – адзначыў Мікалай Фёдаравіч. – Па­гаспадарску пастаўленая на захоўванне тэхніка, беражлівае стаўленне да яе, садзейнічаюць памяншэнню яе зношвання і, адпаведна, павелічэнню тэрміна эксплуатацыі, а значыць, эканоміі грашовых сродкаў сельгасарганізацый.

Як заўважыў спецыяліст, у сельгасарганізацыях раёна практычна паўсюдна работнікі інжынернай службы адказна ставяцца да выканання неабходных патрабаванняў, арганізацыі работ. Тым не менш, сярод іх ёсць свае лідары, якія з году ў год дэманструюць высокі ўзровень падрыхтаванасці. Разам з тым, дзе­нідзе існуюць пэўныя нязначныя недахопы, на якія ўказваецца па ходу аб’езду мехдвароў. Напрыклад, дзе-сьці недамазалі вузлы агрэгатаў ахоўнай змазкай ці не дакруцілі плёнку, якая захавае дэталі тэхнікі ад наступстваў непагадзі.

Калі ж прааналізаваць рэзультаты апошніх гадоў, можна адзначыць, што абсалютнымі фаварытамі ў раёне пры падвядзенні вынікаў аглядаў-конкурсаў традыцыйна заставаліся ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” і СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафна­Магілёўаблнафтапрадукт”. Яны пастаянна ўваходзілі ў прызавыя тройкі. Напрыклад, летась першае месца было у РАПТЗ. А вось сёлета лепшым чынам падрыхтаваліся да работы ў зімовы перыяд ў філіяле СВК “Бераснёўскі”, і з гэтым пагадзіліся члены камісіі. Варта адзначыць, што тут работа інжынернай службы і механізатарскага звяна заўсёды знаходзіцца на высокім узроўні. Адсюль і стабільныя перамогі ў раённым аглядзе-конкурсе. Адказна ставяцца да захоўвання тэхнікі ў зімовы перыяд, яе рамонту і пастаноўкі на зіму працаўнікі райаграпрамтэхзабеспячэння. Дарэчы, яны аднымі з першых прыступаюць да рамонту тэхнікі, тэрмінова ставяць яе на лінейку гатоўнасці. Балазе, гэта дазваляюць рабіць і вопытныя кадры, і разуменне важнасці пытання з боку кіраўніцтва.

З лепшага боку Мікалай Пархамовіч ацаніў работы па падрыхтоўцы мехдвара і стварэнні належных санітарна-бытавых умоў для механізатараў у СГФ “Чыгірынка”.

Па словах спецыяліста, у гаспадарках раёна ўсе сур’ёзна, належным чынам паставіліся да работ з тэхнікай у зімовы перыяд і яе пастаноўкі на зімовае захоўванне.

Пераможцы і прызёры традыцыйнага агляду-конкурсу будуць заахвочаны грашовымі прэміямі з раённага бюджэту. Зараз актыўна ідзе перыяд падрыхтоўкі да чарговага сельскагаспадарчага сезона, і ад таго, наколькі зладжана спрацуюць механізатарскія звёны, у многім будзе залежаць узровень правядзення веснавой палявой кампаніі 2026 года.

Варта адзначыць, што ў гаспадарках раёна не толькі надаецца належная ўвага захоўванню і рамонту тэхнікі, але і прадпрымаюць розныя захады па аднаўленні машынна-трактарнага парку, што дазваляе праводзіць палявыя работы ў найкарацейшыя тэрміны і з захаваннем сучасных тэхналогій. У мінулым годзе з розных крыніц фінансавання сельгасарганізацыі набылі 32 адзінкі трактароў, вузлоў і агрэгатаў на суму амаль 7 мільёнаў рублёў.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость