У раёне быў праведзены штогадовы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтнаабслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах

У раёне быў праведзены штогадовы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтнаабслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машыннатрактарнага парку да веснавых палявых работ, пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельскагаспадарчай тэхнікі.

Па выніках традыцыйнага раённага агляду-конкурсу пераможцам прызнаны філіял СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”.
Кампетэнтная камісія, у састаў якой увайшлі спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама – галоўны дзяржаўны інспектар Мікалай Пархамовіч, начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці Дзмітрый Іваніцкі, праверылі мехдвары і тэхніку, а таксама збожжасушыльныя комплексы. Увага надавалася таксама навядзенню агульнага парадку на тэрыторыях машынных двароў, у рамонтных майстэрнях, падсобных памяшканнях, арганізацыі санітарнабытавых умоў, ацяплення, а яшчэ – наяўнасці і правільнаму вядзенню неабходнай дакументацыі, тэхніцы бяспекі, аплаце працы.
Такія агляды-конкурсы праводзяцца ў нашым раёне з 2009 года. І, па словах Мікалая Пархамовіча, яны, безумоўна, даюць свой плён.
– За гэты перыяд значна ўзрос узровень арганізацыі працы, палепшыліся бытавыя ўмовы для механізатараў, а гэта, у сваю чаргу, уплывае на іх стараннасць у правядзенні работ, – адзначыў Мікалай Фёдаравіч. – Пагаспадарску пастаўленая на захоўванне тэхніка, беражлівае стаўленне да яе, садзейнічаюць памяншэнню яе зношвання і, адпаведна, павелічэнню тэрміна эксплуатацыі, а значыць, эканоміі грашовых сродкаў сельгасарганізацый.
Як заўважыў спецыяліст, у сельгасарганізацыях раёна практычна паўсюдна работнікі інжынернай службы адказна ставяцца да выканання неабходных патрабаванняў, арганізацыі работ. Тым не менш, сярод іх ёсць свае лідары, якія з году ў год дэманструюць высокі ўзровень падрыхтаванасці. Разам з тым, дзенідзе існуюць пэўныя нязначныя недахопы, на якія ўказваецца па ходу аб’езду мехдвароў. Напрыклад, дзе-сьці недамазалі вузлы агрэгатаў ахоўнай змазкай ці не дакруцілі плёнку, якая захавае дэталі тэхнікі ад наступстваў непагадзі.
Калі ж прааналізаваць рэзультаты апошніх гадоў, можна адзначыць, што абсалютнымі фаварытамі ў раёне пры падвядзенні вынікаў аглядаў-конкурсаў традыцыйна заставаліся ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” і СГФ “Чыгірынка” РУП “БеларуснафнаМагілёўаблнафтапрадукт”. Яны пастаянна ўваходзілі ў прызавыя тройкі. Напрыклад, летась першае месца было у РАПТЗ. А вось сёлета лепшым чынам падрыхтаваліся да работы ў зімовы перыяд ў філіяле СВК “Бераснёўскі”, і з гэтым пагадзіліся члены камісіі. Варта адзначыць, што тут работа інжынернай службы і механізатарскага звяна заўсёды знаходзіцца на высокім узроўні. Адсюль і стабільныя перамогі ў раённым аглядзе-конкурсе. Адказна ставяцца да захоўвання тэхнікі ў зімовы перыяд, яе рамонту і пастаноўкі на зіму працаўнікі райаграпрамтэхзабеспячэння. Дарэчы, яны аднымі з першых прыступаюць да рамонту тэхнікі, тэрмінова ставяць яе на лінейку гатоўнасці. Балазе, гэта дазваляюць рабіць і вопытныя кадры, і разуменне важнасці пытання з боку кіраўніцтва.
З лепшага боку Мікалай Пархамовіч ацаніў работы па падрыхтоўцы мехдвара і стварэнні належных санітарна-бытавых умоў для механізатараў у СГФ “Чыгірынка”.
Па словах спецыяліста, у гаспадарках раёна ўсе сур’ёзна, належным чынам паставіліся да работ з тэхнікай у зімовы перыяд і яе пастаноўкі на зімовае захоўванне.
Пераможцы і прызёры традыцыйнага агляду-конкурсу будуць заахвочаны грашовымі прэміямі з раённага бюджэту. Зараз актыўна ідзе перыяд падрыхтоўкі да чарговага сельскагаспадарчага сезона, і ад таго, наколькі зладжана спрацуюць механізатарскія звёны, у многім будзе залежаць узровень правядзення веснавой палявой кампаніі 2026 года.
Варта адзначыць, што ў гаспадарках раёна не толькі надаецца належная ўвага захоўванню і рамонту тэхнікі, але і прадпрымаюць розныя захады па аднаўленні машынна-трактарнага парку, што дазваляе праводзіць палявыя работы ў найкарацейшыя тэрміны і з захаваннем сучасных тэхналогій. У мінулым годзе з розных крыніц фінансавання сельгасарганізацыі набылі 32 адзінкі трактароў, вузлоў і агрэгатаў на суму амаль 7 мільёнаў рублёў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.