Темы

У рытме жніва

У рытме жніва

Уборка ўраджаю – асаблівы час. Тут кожная хвіліна на вагу золата, і таму ніхто не дазваляе сабе расслабіцца. Камбайны выходзяць у поле, ледзь абсохне раса, і працуюць хлебаробы да позняга вечара. За штурвалам камбайнаў – вопытныя механізатары, для якіх уборачная кампанія – справа гонару. На адвозцы збожжа – вадзіцелі, якія дастаўляюць ураджай на збожжаток. Побач – аграномы, інжынеры і дыспетчары, якія сочаць за якасцю работ і лагістыкай.
Падчас уборкі ўся гаспадарка жыве ў адным рытме – рытме жніва. І нават тыя, хто не ў полі, не застаюцца ў баку: хто рыхтуе абеды, хто дапамагае на складзе, хто сочыць за тэхнікай. Гэта агульная справа, і ў гэтым – галоўная сіла вяскоўцаў.

У мінулую суботу супрацоўнік рэдакцыі пабываў на полі КСУП «Чырвоны баец», дзе ішла ўборка азімага ячменю, да якой прыступілі 7 ліпеня. Шырокая карціна сельскай працы: магутныя камбайны ўпэўнена праходзяць па залацістых палосах, акуратна зразаючы саспелыя каласы і запаўняючы бункеры збожжам новага ўраджаю.

На полі знаходзіўся і кіраўнік сельгаспрадпрыемства Сяргей Лянкевіч. Ён уважліва назіраў за ходам жніва, сачыў за тым, каб не згубіўся ні адзін колас – усё павінна трапіць у жняярку камбайна.
Ураджайнасць азімага ячменю складае 30 ц/га. На ўчарашнюю раніцу было ўжо ўбрана 87% уборачнай плошчы.

“Экіпажы ўкамплектаваны – усе камбайнеры вопытныя, працуюць не першы сезон, ведаюць сваю справу, – адзначыў Сяргей Лянкевіч. – У нас няма маладзёжных экіпажаў, але моладзь працуе ў пары з вопытнымі камбайнерамі: Ігар Макаронак – з Дзмітрыем Аляксеевым, Станіслаў Сенчукоў – з Аляксандрам Сіндаравым. Упэўнены, такі тандэм – лепшая школа для маладых механізатараў. Яны пераймаюць практычныя навыкі, вучацца хутка прымаць рашэнні ў палявых умовах, працаваць з тэхнікай граматна і беражліва. Тым самым мы фарміруем надзейную змену на будучыню. Хачу сказаць, што і камбайнеры, і вадзіцелі вельмі адказна ставяцца да выканання пастаўленых задач. Працуюць з поўнай аддачай – з самае раніцы і да позняга вечара, калі дазваляе надвор’е. Упэўнены, пры захаванні такіх тэмпаў, уборку мы завершым у аптымальныя тэрміны і без страт”.

Уборка ўраджаю – гэта цэлае жыццё, поўнае клопату аб зямлі, аб заўтрашнім дні. Тут, на палях КСУП “Чырвоны баец”, спее не толькі зерне, але і ўпэўненасць: з такой працай – і хлеб будзе, і дастатак у людзей.

Подробно в номере № 54 (10676).


Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость