Темы

У СГФ «Чыгірынка» вядуць пасадку бульбы

У СГФ «Чыгірынка» вядуць пасадку бульбы

Сёлета ў нашай краіне для забеспячэння харчовай бяспекі, імпартазамяшчэння, улічваючы сітуацыю на сусветным рынку, павялічаны плошчы пад пасадку бульбы і агародніны.

Як адзначыла першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Антаніна Смятана, даведзены адпаведныя заданні і сельгасарганізацыям нашага раёна. Сёлета бульбай займаюцца ўсе гаспадаркі, акрамя КСУП “Барчыцы-агра”, дагэтуль яе вырошчвалі толькі ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Сталовыя буракі прадстаіць пасеяць у КСУП “Ніва-Барсукі”, КСУП “Чырвоны баец”. У райаграпрамтэхзабеспячэнні ўжо справіліся з заданнем па сяўбе гэтай культуры.
Учора журналіст рэдакцыі пабываў на полі СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, дзе распачалі пасадку бульбы. Яе не вырошчвалі тут ужо значны час. Гаспадарцы даведзена заданне заняць “другім хлебам” 20 гектараў.


Як адзначыў аграном Юрый Смятана, яны істотна падрыхтаваліся да правядзення работ. Закупілі 70 тон элітнага насення гатунку “брыз” у фермерскай гаспадарцы “Дыяна” Шклоўскага раёна. Падрыхтавалі неабходную тэхніку, нарэзалі барозны і прыступілі да пасадкі. Мяркуюць справіцца з даведзеным заданнем дні за тры.
Тэхнікай кіруе Васіль Тарэлка – яго на дапамогу сельгасфіліялу накіравала галаўное прадпрыемства. На падвозе насення заняты мясцовы механізатар Сяргей Іванчыкаў. У работах на палетку прымаюць удзел Уладзімір Апсіт, а таксама Юрый Шаболда, які знаходзіцца ў СГФ “Чыгірынка” на практыцы пасля заканчэння Клічаўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Хлопец у свой час закончыў Чыгірынскую СШ. Зараз Юрый шчыруе ў родных мясцінах. Па яго словах, настрой – добры, прыемна ўносіць уклад у важныя справы, якімі займаюцца ў сельгасфіліяле.
Няхай жа ўраджай бульбы ў чыгірынцаў і ў іншых гаспадарках раёна будзе багатым!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.

На здымку: механізатар Уладзімір Апсіт;
практыкант Юрый Шаболда.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость