Темы

Удзячнасць зямлі за клопат

Удзячнасць зямлі за клопат

На Кіраўшчыне працягваецца ўшанаванне лідараў Жніва-2024. З ходам уборачнай кампаніі
іх становіцца ўсё больш і больш.
Ва ўрачыстым ушанаванні збожжаўборачных экіпажаў і вадзіцеляў сельгасфіліяла “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” прынялі ўдзел першы намеснік старшыні –
начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Дарожкін, кіраўніцтва Рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” у асобе дырэктара Аляксандра Несцерава і намесніка дырэктара па аптовым гандлі і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні
Руслана Лаўранкова.

Пяць гомсельмашаўскіх збожжаўборачных камбайнаў і тры грузавыя аўтамабілі МАЗ выстраіліся на хлебнай ніве, а перад імі – хлебаробы: механізатары, ва­дзіцелі, галоўны аграном Юрый Смятана, галоўны інжынер-механік Васіль Шаболда начале з кіраўніком сельгасфіліяла Ігарам Кузняцовым.
Звяртаючыся да аграрыяў, Аляксандр Несцераў адзначыў: “Сялянская праца – самая напружаная. Гонар і хвала вам за тое, што ў гэтыя спякотныя ва ўсіх сэнсах дні вы ад світання да заходу шчыруеце ў полі. Ваша добрасумленнае стаўленне да працы адлюстроўваецца ў багатых намалотах”.


Дыпломамі, падарункамі і сертыфікатамі РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” ён узнагародзіў механізатараў Сяргея Чорнага, Анатоля Кузьміна, Аляксандра Смалоўскага, Сяргея Фірагіна і Сяргея Брэндзікава. Падзяку за працу атрымалі вадзіцелі-тысячнікі – Сяргей Іванчыкаў, якому вопыту ў хлебаробскай справе не займаць, і малады ўдзельнік жніва Артур Маслаў.
Сяргей Дарожкін падкрэсліў, што па стане на аўторак, 30 ліпеня, у сельгасфіліяле было абмалочана каля 80% пасяўных плошчаў (па стане на 1 жніўня – 82%) – гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў сярод сельгасарганізацый раёна. У засекі ўжо было засыпана больш за 3 тысячы тон збожжа, што амаль на тысячу больш леташняга. Ад імя райвыканкама і сябе асабіста Сяргей Анатольевіч падзякаваў аграрыям за добрасумленную працу, укладзеную ва ўра­джай гэтага года, пажадаў ім далейшых поспехаў. Падарункамі ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама былі адзначаны старшыя камбайнеры экіпажаў, якія першымі ў гаспадарцы перакрочылі мяжу ў тысячу тон намалоту, – Сяргей Чорны і Анатоль Кузьмін.


Да хлебаробаў звярнуўся Ігар Кузняцоў: “Сёлета мы вырасцілі неблагі ўраджай збожжавых і зернебабовых культур. Добра, што нашы палеткі абыйшла бокам непагадзь. Дажджы і вятры не нанеслі палеткам асаблівай шкоды. Нас радуюць высокая ўраджайнасць, неблагія намалоты, і ў гэтым ёсць і ваша заслуга. Працуеце зладжана, якасна, на агульны вынік, прымнажаючы дабрабыт гаспадаркі і забяспечваючы харчовую бяспеку краіны. Уборачная кампанія яшчэ не завершана, але па прамежкавых выніках ужо бачна, што сёлета наш сельгасфіліял унясе дастойны ўклад у агульны каравай: раённы, абласны і рэспубліканскі. Дзякуй за ўсебаковую падтрымку і садзейнічанне галаўному прадпрыемству, кіраўніцтву раёна і, вядома ж, зямлі-карміцельцы, на якую нам грэх крыўдзіцца: за належныя клопат і догляд, гаспадарскае стаўленне яна плаціць узаемнасцю”.


На развітанне Аляксандр Несцераў моцна па-мужчынску паціснуў руку кожнаму працаўніку хлебнай нівы. Механізатары і вадзіцелі, не прамаруджваючы часу, занялі свае месцы за штурваламі і рушылі ў поле, дзе іх чакалі спелыя, налітыя сонцам каласы жыта.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость