Темы

Веснавы дзень год корміць! Земляробы КСУП «Ніва-Барсукі» вядуць падкормку азімых культур

Веснавы дзень год корміць! Земляробы КСУП «Ніва-Барсукі» вядуць падкормку азімых культур

Земляробы Кіраўшчыны паступова ўключаюцца ў веснавую палявую кампанію. Падкармліваюцца азімыя культуры, вывозіцца і ўносіцца арганіка. Праўда, на поўную моц разгарнуць палявыя работы пакуль атрымліваецца далёка не на ўсіх “франтах” – стрымлівае надвор’е.

У КСУП “Ніва-Барсукі”, да прыкладу, асноўны від праводзімых  работ – падкормка мінеральнымі тукамі пасеваў азімых культур. І гэта мажліва дзякуючы выкарыстанню лёгкіх самаходных машын “Раса”, якія на вялікіх гумавых колах шпарка імчаць па зазелянеўшым покрыве. Адна з такіх машын даўно працуе ў гаспадарцы, а другую набылі летась увосень і сёлета дэбютавала на палетках. Кіруюць машынамі механізатары Аляксандр Рымараў і Міхаіл Белаглазаў (на фота).Падвоз хімікатаў і запраўку іх ажыццяўляюць Аляксандр Петранкоў і Аляксандр Еўдакімаў. На ўчарашні ддзень на палях падкормлены КАСам пасевы азімай пшаніцы на 865 га і азімага ячменю на 200 га.

А вось прыступіць да выканання іншых відаў работ, як падзяліўся з намі пры сустрэчы галоўны аграном Сяргей Сіўчыкаў, яшчэ не ўяўляецца магчымым. Дужа глёўкая, набраклая вадой яшчэ глеба. Як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор’е, работы разгарнуцца на поўную моц. Аб’ёмы ў ніваўцаў даволі значныя, але ўсё гатова, каб дынамічна іх выканаць: падрыхтавана тэхніка, пад патрэбу кандыцыйнае насенне, запас паліва, а галоўнае – людзі, якім не церпіцца ўліцца ў працоўны працэс.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость