Весткі з палёў

Весткі з палёў

Як паведамілі рэдакцыі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на 21 ліпеня ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі Кіраўскага раёна завяршылі ўборку азімага ячменю. Уборачныя работы былі праведзены на агульнай плошчы 2935 гектараў, сярэдняя ўраджайнасць склала 37 цэнтнераў з гектара. Усяго аграрыямі намалочана 10,8 тысячы тон збожжа.


Цяпер хлебаробы чакаюць спрыяльных умоў надвор’я для пачатку ўборкі азімага рапсу, пасяўная плошча якога – 3150 гектараў. Для гэтага плануецца задзейнічаць 30 збожжаўборачных камбайнаў, аснашчаных спецыяльнымі рапсавымі сталамі (прыстасаванне, якое мацуецца да жняяркі камбайна і дазваляе значна знізіць страты насення рапсу падчас уборкі, а таксама павысіць хуткасць і эфектыўнасць працы).
Працягваецца штогадовае раённае працоўнае спаборніцтва на Жніве-2025. На працягу некалькіх дзён лідарскія пазіцыі ў ім займаюць хлебаробы ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага». Больш за ўсіх збожжа намалаціў сямейны экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў складзе братоў Мікалая і Анатоля Драздоў – 429,1 тоны. Сярод вадзіцеляў тон задае Сяргей Іваніцкі, які перавёз 796,3 тоны збожжа.
Адначасова працягваецца нарыхтоўка кармоў, уборка саломы і падрыхтоўка глебы пад будучую сяўбу.


Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем