Темы

Вітамінная прадукцыя круглы год

Вітамінная прадукцыя круглы год

Нарыхтоўка садавіны і агародніны, дзікарослых ягад, грыбоў – адзін з галоўных накірункаў дзейнасці аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства ў летне-асенні перыяд, зімой нарыхтоўшчыкі дбаюць пра разнастайнасць і багацце вітаміннай прадукцыі на сталах пакупнікоў.

З пытаннем, наколькі спажыўцы былі забяспечаны садавінай і агароднінай у міжсезонны перыяд, мы звярнулася да намесніка старшыні праўлення райспажыўтаварыства Мікалая ЕРМАКОВА:

– Важна не толькі нарыхтаваць садавіну і агародніну, але і якасна яе захаваць.
Першым этапам гэтай работы стала правядзенне дэзінфекцыі сховішчаў, іх рамонт і пабелка. Санэпідэмслужба праверыла падрыхтоўку аб’ектаў і выдала неабходныя дакументы. Адзначу, што ў складскіх памяшканнях нарыхтоўчай базы створаны належныя ўмовы для захоўвання, ёсць камеры з халадзільнымі ўстаноўкамі, якія падтрымліваюць неабходную тэмпературу для кожнага віду прадукцыі, а гэта дазваляе нам прапаноўваць пакупнікам якасныя тавары на працягу ўсяго міжсезоннага перыяду. Усе даведзеныя планы па закладцы стабілізацыйнага фонду былі выкананы ў поўным аб’ёме.

Агародніна рэалізуецца ў асноўным у гандлёвую сетку нашага і суседняга Бабруйскага раёнаў, а таксама ва ўстановы, якія з намі супрацоўнічаюць, частку рэалізуем падчас праводзімых у раёне, вобласці і рэспубліцы кірмашоў, працуем з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Тыя ж яблыкі, у адпаведнасці з дагаворамі, пастаўляем на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Таварныя яблыкі прапануем нашым пакупнікам.

Аддзел нарыхтовак не толькі закупляе сельгаспрадукцыю, але і ажыццяўляе яе частковую перапрацоўку. Імкнемся забяспечыць усе пажаданні спажыўцоў. У Бабруйску ёсць квасільна-засолачны ўчастак, дзе перапрацоўваецца свежая прадукцыя, вяртаючыся на прылаўкі магазінаў, у рэстараны і кафэ квашанай і мачонай прадукыяй. Квашаныя агуркі, памідоры, капуста, мочаныя яблыкі, морква “па-карэйску”, буракі марынаваныя – гэтыя прысмакі ў нашых пакупнікоў карыстаюцца асаблівай папулярнасцю і, як гаворыцца, ідуць на “ўра”. Індывідуальныя прадпрымальнікі актыўна бяруць на рэалізацыю нашы мочаныя яблыкі. Калі ў мінулым годзе зрабілі 5 т гэтай прадукцыі, то сёлета больш за 18 т.

Сярод асноўных пастаўшчыкоў садавіны і агародніны – насельніцтва, фермерскія гаспадаркі, штосьці закупляем у сельгасарганізацыях.

З мэтай выканання даведзеных паказчыкаў па закупе раслінаводчай прадукцыі выязджаем у іншыя вобласці, часцяком бываем у Альшанах Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе фермерамі наладжаны аптовы продаж вырашчанай прадукцыі, бываем на рынках. Ва ўсіх гандлёвых аб’ектах размяшчаецца інфармацыя аб закупачных цэнах на сельгаспрадукцыю, якія перыядычна мяняюцца ў залежнасці ад сезону, ураджайнасці, прапановы і попыту. Усё гэта дазваляе нам набываць якасныя тавары па прымальных цэнах і прапанаваць іх пакупнікам.

Уся прадукцыя, незалежна ад таго, дзе была вырашчана, перш чым трапіць у магазіны і на нарыхтоўчы канвеер, а пасля – на сталы спажыўцоў, праходзіць праверку. Частка з кожнай партыі прадукцыі спачатку правяраецца нашымі спецыялістамі, потым адпраўляецца ў ветлабараторыю г.Бабруйска. Там агародніна і садавіна правяраецца на нітраты, а дзікарослыя культуры – на радыяцыю. Ураджай, які не адпавядае патрабуемым нормам, выбракоўваецца. Таксама штогод робім расшыраны пратакол па ўсіх паказчыках на прадукцыю, якая закладваецца ў стабілізацыйны фонд. Таму спажыўцы могуць быць спакойныя, уся наша прадукцыя якасная і бяспечная.
У сезон забяспечваем жыхароў раёна фруктамі і ягадамі, прапануем пакупнікам кавуны, дыні, вінаград, персікі, гранаты і іншае, наладжваем кантакты з пастаўшчыкамі гэтай прадукцыі, штосьці набываем праз камерцыйныя фірмы, галоўнае, каб кіраўчане мелі шырокі выбар вітаміннай прадукцыі.

Немалаважны аспект у нашай рабоце – нарыхтоўка другаснай сыравіны. Закупаем лом чорнага і каляровага металаў, макулатуру, а яшчэ шклабой, поліэтылен, бутэлькі. Летась пачалі закупаць бытавую тэхніку: тэлевізары, халадзільнікі, пральныя машыны, пыласосы і іншае. Сярод актыўных здатчыкаў другаснай сыравіны – насельніцтва, школы і дзіцячыя садкі, арганізацыі раёна.
На нарыхтоўцы як другаснай сыравіны, так і дароў садоў, агародаў, лясоў задзейнічаны штатныя і пазаштатныя нарыхтоўшчыкі. Пастаянна працуюць 32 чалавекі ў нашым раёне, Бабруйскім, Рагачоўскім і ў Асіповічах. Кожны з іх старанна ставіцца да сваіх абавязкаў, бо матэрыяльна зацікаўлены ў тым, каб сабраць найбольшую колькасць прадукцыі і другаснай сыравіны.
Падводзячы вынікі размовы, паўтаруся, што нашы спажыўцы могуць быць спакойныя: садавінай і агароднінай аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства забяспечыць насельніцтва пад поўную патрэбу.

Запісала Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость