Темы

Вясновая гарачая пара ў СВК «Бераснёўскі»: праца без прыпынкаў

Вясновая гарачая пара ў СВК «Бераснёўскі»: праца без прыпынкаў

У філіяле «СВК «Бераснёўскі» ААТ «Упраўляючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» поўным ходам ідуць палявыя работы – сяўба яравых збожжавых і зернебабовых культур. Нараўне з сяўбой механізатары выконваюць увесь комплекс мерапрыемстваў: транспарціроўка і ўнясенне арганічных угнаенняў, узворванне і рыхленне глебы, падкормка азімых культур. Увесь працэс арганізаваны згодна з агратэхнічнымі патрабаваннямі, каб забяспечыць высокі ўраджай у будучым.

У мінулую пятніцу мы пабывалі на сельгаспалетках «Бераснёўскага» і паглядзелі, як ідзе вясновая гарачая пара.

Асаблівая ўвага тут надаецца падрыхтоўцы глебы. Гэты этап лічыцца адным з ключавых для паспяховага вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Апрацоўкай поля каля в.Новы Гарадок займаўся адзін з вопытных работнікаў гаспадаркі Віктар Скрыпуноў. Яго шматгадовы стаж дазваляе выконваць работу якасна і аператыўна. Механізатар адзначыў, што немалаважную ролю адыгрывае выкарыстанне сучаснай сельгастэхнікі. Летась філіял набыў новыў трактар, на якім Віктар шчыруе з задавальненнем.
На суседнім полі Генадзь Доўкша вёў сяўбу зернебабовай сумесі.
Дырэктар сельгасфіліяла Аляксей Арцёмчык і намеснік дырэктара Сяргей Ласенка асабіста кантралявалі ход сяўбы. Генадзь Доўкша мае вялікі стаж работы ў сельскай гаспадарцы – каля 30 гадоў. Лічыць, што на тэмп сёлетняй сяўбы ўплывае няўстойлівае надвор’е, але за сваю працоўную біяграфію ён навучыўся спраўляцца з цяжкасцямі, добра ў яго атрымліваецца манеўраваць на вясновым полі, каб эфектыўна і якасна выканаць пастаўленую задачу.
Аляксей Арцёмчык адзначыў важнасць своечасовага выканання ўсіх аграрных аперацый. Механізатары штодзень выходзяць на палеткі, дзе кожны выконвае сваю справу. Але галоўнае правіла застаецца нязменным: паспець зрабіць усё своечасова, інакш можна страціць ураджай.
Алег Грынфельд, вопытны механізатар з 25-гадовым стажам, задзейнічаны на падвозцы насення. Для яго сельская гаспадарка – справа ўсяго жыцця, бо ён нарадзіўся і вырас у вёсцы. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, якія часам запавольваюць тэмпы работ, Алег і яго калегі ўмеюць і імкнуцца максімальна эфектыўна выкарыстоўваць кожную пагодную хвіліну.
Згодна з планам, зернебабовымі сумесямі працаўнікам «Бераснёўскага» трэба засеяць 320 гектараў. На момант нашага візіту ў сельгасфіліял ужо была закрыта сяўба аўса на 50 гектарах, столькі ж пасеяна ячменю, які ў выніку зойме 80 гектараў. Наперадзе яшчэ значныя аб’ёмы работ, уключаючы пасадку аднагадовых траў.
Азімыя культуры займаюць 1030 гектараў – на зерне, а яшчэ 300 –прызначаны для зялёнага корму. Паводле слоў Сяргея Ласенкі, азімыя паспяхова перанеслі зімоўку, дзякуючы чаму страты мінімальныя. Таксама намеснік дырэктара падкрэсліў, што цяжкасцей
у арганізацыі і правядзенні сяўбы пакуль не ўзнікае, усё ідзе па графіку. Механізатары працуюць з сямі раніцы да сямі вечара, імкнучыся максімальна выкарыстоўваць спрыяльныя ўмовы надвор’я.
Народная мудрасць кажа: «Вясновы дзень год корміць», і бераснёўцы робяць усё магчымае, каб гэты прынцып апраўдаўся.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость