Выязная нарада па жывёлагадоўлі прайшла на базе КСУП “Чырвоны баец”

Выязная нарада па жывёлагадоўлі прайшла на базе КСУП “Чырвоны баец”

Выязная нарада па падвядзенні вынікаў работы жывёлагадоўчай галіны раёна за першы квартал 2023 года адбылася на базе КСУП “Чырвоны баец”. Удзел у яе рабоце прынялі старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, яе першы намеснік – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кісялёў, кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і ветурачы, загадчыкі МТК і МТФ гаспадарак.
Тэмамі размовы сталі арганізацыя вытворчасці малака, недапушчэнне зніжэнняў надояў і прываг жывёлы. На парадак дня былі таксама вынесены пытанні, якія тычацца павелічэння пагалоўя БРЖ, вырошчвання і захаванасці маладняку, узнаўлення грамадскага статка і атрымання прыплоду. Закранулі падчас выязной нарады і пытанне аплаты працы спецыялістаў і работнікаў пры выкананні планавых паказчыкаў.
У нашым раёне развіццю жывёлагадоўлі надаецца належная ўвага: вядзецца будаўніцтва і рэканструкцыя ферм і комплексаў, грамадскі статак папаўняецца высокапрадукцыйнай жывёлай, укараняюцца сучасныя тэхналогіі яе ўтрымання. Граматна арганізаваныя ўмовы ўтрымання жывёлы і правільна падабраны рацыён – галоўныя нюансы, на якія звяртаецца ўвага як кіраўніцтва раёна, так і спецыялістаў райсельгасхарчу пры наведванні сельгаспрадпрыемстваў раёна. Менавіта выкананне гэтых простых на першы погляд патрабаванняў адбіваецца на надоях і прывагах БРЖ.
–Жывёлагадоўчая галіна – адна з галоўных крыніц круглагадовага папаўнення грамадскай касы сельгасарганізацый. Аднак для таго, каб было малако і мяса для рэалізацыі, трэба прыкласці пэўныя намаганні, – адзначыла старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава. – Улічваючы тэхналагічнасць сучаснай вытворчасці, асноўная задача па дасягненні пастаўленых задач у малочнай і мясной галіне ляжыць найперш на галоўных спецыялістах, залежыць ад іх прафесіяналізму і чалавечых якасцяў. Задача ж кіраўнікоў – забяспечыць вытворчы працэс усім неабходным і трымаць яго на пастаянным кантролі.
З вынікамі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за студзень – сакавік бягучага года пазнаёміў удзельнікаў нарады намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка. Так, па выніках работы за першы квартал года сельгасарганізацыямі атрымана 18604,5 т малака, што скала 108,2% да адпаведнага перыяду 2022 года, сярэдні ўдой на карову – 1707 кг. І калі шэраг гаспадарак атрымалі прыбаўку па малаку, тоёсць і тыя, што па розных прычынах недасягнулі ўзроўню першага квартала мінулага года: СВК “Бераснёўскі, ААТ “Дабаснянскае”, СГФ “Чыгірынка” і ААТ “Кіраўскае
райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Сярод асноўных прычын недаатрымання малака былі названы недастатковая коль-
касць ацёлаў кароў і адсутнасць сістэмнага падыходу да лячэння жывёлы.
За справаздачны перыяд было рэалізавана 17052,5 т малака (109,4% да першага квартала 2022 года) пры сярэдняй таварнасці 92%. Ніжэй гэтага паказчыка спрацавалі жывёлаводы СВК “Бераснёўскі” і РАПТЗ.
Па стане на 1 красавіка пагалоўе БРЖ складала 34677 галоў (100,2%), у тым ліку 10925 кароў (106,3%). З пачатку года было атрымана 2900 галоў прыплоду БРЖ: гэта ніжэй запланаванага паказчыка. Не выканалі даведзеныя заданні ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, КСУП “Ніва-Барсукі”, КСУП “Барчыцы-агра”, СГФ “Чыгірынка” і РАПТЗ. Старшыня райвыканкама дала даручэнне кіраўнікам і спецыялістам вышэйназваных гаспадарак тэрмінова выправіць сітуацыю.
Аляксандр Кісялёў у сваім выступленні закрануў шмат надзённых пытанняў галіны, такіх, як збалансаванае кармленне жывёлы, раздой навацельных кароў, захаванасць маладняку, таварнасць і якасць малака, арганізацыя прагулак жывёлы і іншыя. Ён адзначыў, што поспехі ў малочнай і мясной галінах, перш за ўсё, залежаць ад трывалай кармавой базы. У абавязковым парадку рацыёны БРЖ трэба абагачаць
мікраэлементамі і рознымі дабаўкамі. Акрамя таго, дынаміка росту малака напрамую залежыць ад расцёлаў. Для таго, каб абнаўляць статак, неабходна сістэматычна весці работу па асемяненні жывёлы.
Прагучала меркаванне, што для таго, каб паспяхова выконваць задачы па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі і дасягаць прагнозных паказчыкаў, варта расшыраць плошчы аб’ектаў для ўтрымання БРЖ, бо скучанасць у хлявах не лепшым чынам адбіваецца на надоях і прывагах, становіцца прычынай хваробы жывёлы.
Больш дэталёва пытанні работы жывёлагадоўчай галіны былі абмеркаваны падчас наведвання МТК “Дваранінавічы”. Каментарыі даваў галоўны заатэхнік КСУП “Чырвоны баец” Віктар Даніленка. Ён спыніўся на выкананні арганізацыйна-тэхнічных патрабаванняў па вытворчасці малака, дыферэнцыраваным кармленні кароў, складанні рацыёнаў і кантролі за якасцю кормасумесяў. Расказаў, як арганізавана ўтрыманне кароў у радзільным аддзяленні, вырошчванне рамонтнага маладняку БРЖ па ўзроставых перыядах і згодна з сучаснымі падыходамі, якія прымяняюцца ў гаспадарцы.
Падчас наведвання прафілакторыя для ўтрымання цялят ад нараджэння і старэй былі абмеркаваны пытанні захаванасці маладняку, важнасці выпайкі малодзіва ў першую гадзіну нараджэння цяля і вакцынацыі жывёлы. Кожнае цяляці тут утрымліваецца ў інывідуальным станку, на сухой падсцілцы, прычым салома ляжыць на спецыяльных драўляных паддонах, а не на цэментнай халоднай падлозе.
Строгае захаванне гэтых простых на першы погляд правіл дазваляе даглядчыкам новага прафілакторыя для цялят дабівацца 100% захаванасці падапечных.
Былі таксама заслуханы тлумачэнні кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак, у якіх дапушчана зніжэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Абмяркоўваліся прычыны падобнага і дадзены канкрэтныя рэкамендацыі па кожным выпадку.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024