Темы

Вызначаны перспектывы росту ў СВК «Бераснёўскі» на справаздачным сходзе

Вызначаны перспектывы росту ў СВК «Бераснёўскі» на справаздачным сходзе

Справаздачны сход па выніках работы за 2022 год адбыўся ў філіяле СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”.

Прааналізаваў дзейнасць сельгасарганізацыі за мінулы год яе дырэктар Аляксей Арцёмчык. Як было адзначана ў дакладзе, сельгасвытворцы змаглі дабіцца пэўных поспехаў, але, разам з тым, не абышлося без недахопаў і нявыкарыстаных рэзерваў.

Што датычыцца фінансавай дзейнасці, бераснёўцам удалося спрацаваць з “плюсам” у параўнанні з папярэднім годам: выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг склала  3356 тыс. руб. (+263 тыс. руб. ці 108,5%), прыбытак ад  рэалізацыі склаў 148 рублёў, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі – 4,4% (у 2021 г. – 4,0%).

У жывёлагадоўлі – асноўнай крыніцы даходаў гаспадаркі – павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 1,7% да ўзроўню 2021 года. Прыплод цялят склаў 815 галоў. У мінулым годзе валавы надой малака склаў 2482 т, таварнасць – 81,6%. Рэалізавана яго 2025,5 т – усё гатункам “экстра”. У разліку на адну карову за год надоена па 4317 кг малака. У раслінаводстве павялічыўся валавы збор збожжавых і зернебабовых і іх ураджайнасць, пад патрэбу нарыхтавалі кармоў для грамадскага статка.

Аднак кіраўнік гаспадаркі адзначыў, што разам з “плюсамі” не абышлося і без пэўных  праблем. Не апраўдаліся спадзяванні, звязаныя з вырошчваннем кукурузы, што не дазволіла істотна палепшыць і разнастаіць кармавы рацыён грамадскага статка і палепшыць паказчыкі ў жывёлагадоўлі.

Філіялам СВК “Браснёўскі” распрацаваны план развіцця сельгасарганізацыі на бягучы год, з якім Аляксей Арцёмчык пазнаёміў удзельнікаў сходу. У прыватнасці, плануецца павялічыць выручку ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за кошт некалькіх пазіцый, адна з якіх – павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі малака. З гэтай мэтай пастаўлена задача заняцца ўшчыльную кармавой базай, будуць падсеяны шматгадовыя травы на 217 га, на 200 га плануецца перазалужэнне, павялічэнне аб’ёмаў кукурузнага сіласу.

Таксама запланавана павялічэнне аб’ёмаў вытворчасці збожжавых і зернебабовых за кошт вырошчвання больш ураджайных культур, для гэтага перагледжана структура пасяўных плошчаў.

Вялікая ўвага ў гаспадарцы надаецца рабоце з кадрамі. За мінулы год большасць вакансій спецыялістаў была закрыта.

За штодзённую працу падзякаваў працаўнікам СВК “Бераснёўскі” першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кісялёў. Ён вылучыў тыя паказчыкі ў сельгасвытворчасці, па якіх работнікі гаспадаркі дабіліся павелічэння, аднак, і заўважыў, што ў параўнанні з сярэднераённымі лічбамі бераснёўцам ёсць куды імкнуцца, у філіяла маецца шырокае поле дзейнасці і вялікі патэнцыял. Ён адзначыў,  што кожны работнік на сваім месцы павінен працаваць на агульны рэзультат – і ён не прамарудзіць праявіцца.

Лепшыя працаўнікі сельгасфіліяла былі ўдастоены ўзнагарод за добрасумленную працу па выніках мінулага года. Аляксандр Кісялёў уручыў Ганаровыя граматы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама трактарыстам-машыністам Алегу Грынфельду, Сяргею Міхалапу, галоўнаму ветурачу Кірылу Бодыку. Шэрагу работнікаў, дасягнуўшых высокіх вытворчых паказчыкаў, Аляксей Арцёмаў уручыў Дыпломы сельгасарганізацыі і грашовыя прэміі.

Прысутных павіншавала з працоўнымі дасягненнямі старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Алена Ізварына. У рабоце сходу прыняў удзел намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадравай бяспецы “Бабруйскаграмаша” Дзмітрый Грачыха.

Падарункам для ўсіх прысутных стала канцэртная праграма ад артыстаў з Бабруйска.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость