Темы

Ёсць рэзервы для далейшага развіцця

Ёсць рэзервы для далейшага развіцця

У сельгасарганізацыях раёна праходзяць справаздачныя сходы, на якіх падводзяцца вынікі работы калектываў за 2023 год, акрэсліваюцца задачы на год бягучы. Добрасумленная праца многіх работнікаў сельскагаспадарчай галіны адзначаецца дыпломамі, граматамі, каштоўнымі падарункамі і грашовымі прэміямі. Удзел у сходах прымаюць прадстаўнікі раённай улады, прафсаюзных камітэтаў.

Вынікі работы за мінулы год, планы на перспектыву, аналіз дасягнутых поспехаў і дапушчаных пралікаў былі абмеркаваны падчас справаздачнага сходу ў ААТ “Дабаснянскае”. Удзел у яго рабоце прынялі першы намеснік начальніка райсельгасхарчу райвыканкама Антаніна Смятана, старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Віктар Ставер.

З дакладам выступіў дырэктар сельгаставарыства Аляксандр Вербінаў. Ён адзначыў, што на працягу мінулага года назіраліся як станоўчыя тэндэнцыі да павелічэння вытворчасці і стабілізацыі фінансавага стану гаспадаркі, так і некаторыя недапрацоўкі.

Так у галіне раслінаводства было атрымана прадукцыі ў супастаўных цэнах на 4 млн 9432 тыс. рублёў, што больш паказчыка 2022 года. Нядрэнна спрацавалі і мясцовыя жывёлаводы: у 2023 годзе яны атрымалі прадукцыі больш чым на 7 млн рублёў, што таксама перавысіла лічбы папярэдняга года.

Адной з галоўных задач раслінаводчай галіны дырэктар назваў забеспячэнне буйной рагатай жывёлы добрай кармавой базай. Летась дабаснянцы ў гэтым плане папрацавалі даволі добра. Было нарыхтавана больш за 13 тыс. т сенажу, 12966 т сіласу і 1283 т сена, што дазволіла забяспечыць грамадскі статак кармамі пад поўную патрэбу, нават з запасам. На 1 умоўную галаву жывёлы атрымалася па 33,2 ц/к адз., з іх травяністых – 27,9 (+0,7 ц/к адз.)

Асноўную долю даходаў сельгаставарыства забяспечвае жывёлагадоўля. Пагалоўе БРЖ – 3463 галавы, з іх 910 – каровы. За апошні год колькасць жывёлы павялічылася на 95 галоў. Валавы надой малака за 2023 год склаў 5650 т, што вышэй паказчыка 2022 года на 20 т. Рэалізацыя малака – 5065 т. Усё яно было адпраўлена на перапрацоўчае прадпрыемства гатункам “экстра”.

Па словах Аляксандра Уладзіміравіча, важкі ўклад у павелічэнне вытворчасці малака ў мінулым годзе зрабіў калектыў МТФ “Добасна”, дзе атрымалі прадукцыі на 145 т больш, чым у 2022 годзе, а таксама работнікі МТФ “Пясцова”, дзе надой на адну фуражную карову склаў 7005 кг.
Валавы збор цукровых буракоў склаў 6829 т (ураджайнасць 300 ц/га). На рэалізацыі “салодкай” прадукцыі зарабілі 772 тыс.руб, больш, чым у папарэднім годзе.

Нягледзячы на няпросты фінансавы стан, у сельгаставарыстве праводзіцца мэтанакіраваная работа па абнаўленні машынна-трактарнага парка. Тут набылі збожжа­ўборачны камбайн, барану, касілку, культыватар, граблі, размеркавальнік мінеральных угнаенняў і іншае.

Ацэньваючы праведзеную работу і абагульняючы атрыманыя вынікі, Аляксандр Вербінаў адзначыў, што, не ўсё магчымае было зроблена, дзесьці недапрацавала агранамічная служба, парушэнне тэхналогіі не дазволіла жывёлаводам атрымаць больш прадукцыі. Усё гэта павінна быць выпраўлена ў бягучым годзе.

Напрыканцы свайго выступлення Аляксандр Вербінаў заўважыў, што ў сучасных умовах ужо недастаткова проста павялічваць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, неабходна паляпшаць яе якасныя паказчыкі, іншымі словамі, рабіць канкурэнтаздольнай.

У бягучым годзе калектывам ААТ “Дабаснянскае” плануецца павялічыць ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур, цукровых буракоў. Над гэтым плённа павінна папрацаваць агранамічная служба. Стаўку таксама робяць на павелічэнне надояў малака і сярэднесутачных прываг БРЖ.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў справаздачнага сходу, Антаніна Смятана адзначыла, што сельгаставарыства дасягае неблагіх вынікаў у дзейнасці, але ёсць яшчэ перспектывы для далейшага развіцця, паляпшэння эканамічных паказчыкаў, якія, у сваю чаргу, станоўча адаб’юцца на заробках і дабрабыце працаўнікоў.

Ганаровымі граматамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама былі адзначаны Анатоль Кучынскі і Канстанцін Калаткоў (на фото).

Падзяка раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК была аб’яўлена Надзеі Русавай.
Граматамі былі адзначаны – аператар машыннага даення Ганна Ганчарова, якая ад кожнай фуражнай каровы надаіла па 7516 кг малака, цялятніца Наталля Кучынская, дасягнуўшая стопрацэнтнай захаванасці цялят, жывёлаводы Алена Найданава і Галіна Міхалёва, за дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце.

Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость