Темы

Ёсць тры тысячы тон!

Ёсць тры тысячы тон!

Падчас сёлетняй уборачнай кампаніі працаўнік КСУП “Ніва-Барсукі” Васіль МАРОЗАЎ задае тон у раёне вадзіцелям – удзельнікам Жніва. Днямі Васіль Фірсавіч адзначыў асабісты 60-гадовы юбілей і паднёс сам сабе шыкоўны падарунак: першым у раёне перавёз ад камбайнаў на збожжасушыльны комплекс гаспадаркі больш за 3 тысячы тон свежанамалочанага збожжа.

На сваім грузавым аўтамабілі МАЗ-6501 грузападымальнасцю да 20 тон ён таксама першым на Кіраўшчыне перавёз тысячу тон збожжа. Затым Васіля Маразова апярэдзіў вадзіцель ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Міхаіл Семянкоў (першым перавёз 2 тысячы тон). Аднак Марозаў, за плячамі якога не адно жніво і не адна працоўная перамога, зноў такі перахапіў пальму першынства.Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.


Павіншаваць лідара ўборачнай з чарговым працоўным дасягненнем і асабістым юбілеем у мінулы аўторак, 30 ліпеня, на ніваўскія сельгас­палеткі прыбылі ганаровыя госці – старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк і намеснік дырэктара сельгасарганізацыі Аляксей Ланкуць.
У віншавальным слове кіраўнік раёна адзначыла, што такімі сумленнымі і працавітымі людзьмі Кіраўшчына ганарыцца, на такіх раўняюцца, іх ставяць у прыклад іншым. Ну і, вядома ж, пажадала новых рэкордаў!
Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость