Темы

Ёсць тысяча тон!

Ёсць тысяча тон!

На сённяшні дзень ужо не адна. Аб гарачых вестках з сельгаспалеткаў па парадку…
У мінулы чацвер, 11 ліпеня, вадзіцель КСУП “Ніва-Барсукі” Васіль Марозаў перакрочыў мяжу ў тысячу тон перавезенага ад камбайнаў свежанамалочанага збожжа, стаў першым вадзіцелем-тысячнікам на Кіраўшчыне!

Павіншаваць Васіля Фірсавіча са значным працоўным дасягненнем прыбылі старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Працаўніка заспелі на збожжатаку, ён як раз выгружаў зерне. Горы азімай пшаніцы нібы золата блішчалі ў прамянях шчодрага ліпеньскага сонца.

Кіраўніцтва раёна падзякавала вадзіцеля-перадавіка за добрасумленную працу, асабісты ўклад у паляпшэнне агульнага дабрабыту гаспадаркі, раёна, краіны. Васілю Марозаву ўручылі падарункі, вымпел лідара жніва, сімвалічныя наклейкі на аўтамабіль.

У суботу, 13 ліпеня, кагорту вадзіцеляў-тысячнікаў папоўнілі працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Больш за тысячу тон перавезлі Міхаіл Семянкоў і Іван Барысёнак. Сустрэча з Міхаілам Леанідавічам адбылася на полі ў Казулічах, дзе хлебаробы абмалочвалі азімую пшаніцу. Ва ўрачыстым ушанаванні лідара жніва прымалі ўдзел кіраўнік раёна Галіна Слабоднікава, першы намеснік старшыні – начальнік ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Дарожкін, першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Антаніна Смятана, дырэктар сельгаставарыства Аляксандр Багель, прафсаюзныя лідары.

Пасля ўшанавання Міхаіл Семянкоў адразу ж шпарка заскочыў у кабіну свайго магутнага самазвала і рушыў да камбайна прымаць чарговую выгрузку збожжа: пакуль стаяла спякотнае сонечнае надвор’е, нельга было прамаруджваць час. Да слова, Міхаіл Леанідавіч у хлебаробскай справе не так даўно. Першая яго ўборачная была ў 2022 годзе. У той час ён паказаў бліскучы працоўны вынік – перавёз ад камбайнаў звыш 4 тысяч тон збожжа.

Івана Барысёнка засталі непадалёк, у полі за Стаўпішчамі, дзе адразу некалькі камбайнаў убіралі з палеткаў азімы рапс. Пасля падзяк і віншаванняў Іван Сяргеевіч адзначыў, што крыху не дацягнуў, каб стаць першым тысячнікам у раёне, будзе імкнуцца не здаваць пазіцый і дасягаць новых вышынь. “Працаваць вадзіцелем падчас уборачнай нялёгка, – падзяліўся ён думкамі. – Бывае, праводзіш за рулём самазвала па 13-14 гадзін, накручваеш сотні кіламетраў. Цяжка, асабліва ў спякотныя дні, аднак асабіста я працую пад дэвізам: “Ніхто акрамя нас!”.

Іван Барысёнак прыйшоў у “Рассвет” 15 год таму – пасля службы ў арміі. Работу сваю любіць і атрымлівае асалоду ад дасягнення вынікаў і поспехаў.

Па стане на учарашнюю раніцу, 15 ліпеня, у раёне з’явіўся яшчэ адзін вадзіцель-тысячнік – таксама рассветавец Віталь Бабіч.

ўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость