Темы

З рассветаўскім размахам

З рассветаўскім размахам

У ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” пабываць на ўсіх участках, дзе вядуцца палявыя работы, за адзін заход даволі праблематычна. На будучы ўраджай на абшарах самай буйной гаспадаркі раёна працуе цэлая армія земляробаў. І кожны з іх у адказе за свой участак работы і з тонкім веданнем палявой навукі. У гэтым мы ў чарговы раз упэўніліся, наведаўшы толькі некаторыя з палеткаў сельгасарганізацыі і пагутарыўшы са спецыялістамі і механізатарамі.

Першага намесніка дырэктара “Рассвета” Аляксандра Жылінскага мы сустрэлі на полі за Валосавічамі. Ён асабіста кантраляваў ход сяўбы, уважліва назіраючы, як штатны рассветаўскі сейбіт Дзмітрый Кахновіч на магутным “Джон Дзіры” з шыроказахопным пасяўным агрэгатам “Solitair-12” шпарка пакідаў за сабой роўненькія рады з закладзеным у іх насеннем.

– Сёлета амаль што на месяц раней распачалі сяўбу, стартавалі 27 сакавіка, – расказаў Аляксандр Валянцінавіч. – Вясна выдалася ранняй у адрозненні ад леташняй. Да канца бягучага тыдня план будзе закрыты. У клін ранніх яравых увойдуць 595 га ячменю гатунку “карнет”, 50 га проса, 538 га зернебабовых. Асноўныя ж плошчы збожжавых былі закладзены з восені – азімыя займаюць плошчы ў тры разы большыя.

У хуткім часе да ўскрайку пад’ехаў і Дзмітрый Кахновіч – за новай запраўкай насення. Аператыўна ў бункер сеялкі пасыпалася зерне. Гэта Алег Паўлюц у імгненне вока падключыўся да працэсу. Алег Вікенцьевіч на ўсіх работах выдатна працуе. Яго “каронка” звычайна – пасадка расады капусты. Зусім не за гарамі гэты від яго дзейнасці, расада рыхтуецца ў цяплічным камбінаце гаспадаркі.
У гэты ж момант пад’ехаў да нас яшчэ адзін магутны трактар – “Massey Ferguson”. За рулём – Ігар Жалдак, ён рыхтуе культыватарам глебу да пасеву.

– Скончым сеяць збожжавыя і зернебабовыя і пераключуся на кормаўборачны камбайн, – паведаміў механізатар. – Свірэпіца з жытам пад такім цёплым надвор’ем хутка бягуць у рост. Ужо настае час і сянаж закладваць. Сёлетняй вясной ідзе станоўчая дынаміка на палях – толькі паспявай!..

Больш чытайце на старонках «Районнай газеты «Кіравец»».

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость