Темы

«За дзень я апрацоўваю каля 40 гектараў глебы», – падзяліўся Віктар Скрыпуноў, трактарыст-машыніст

«За дзень я апрацоўваю каля 40 гектараў глебы», – падзяліўся Віктар Скрыпуноў, трактарыст-машыніст

Пасля снежнай і марознай зімы вясна адразу ж уступіла ў свае правы, радуе сонечнымі спрыяльнымі для работы ў полі дзянькамі.

Снег хутка растаў, вызваліўшы глебу, гатовую прыняць сейбітаў. Аграрыі Кіраўскага раёна прыступілі да новага сельскагаспадарчага сезона, і гэта прыкметна: па палях шпарка бегае сельскагаспадарчая тэхніка, яе гул змешваецца з вясёлым шчабятаннем птушак, якія лётаюць туды-сюды па чыстым ясным небе – у кожнага свае клопаты.

З мінулага тыдня комплекс вяснова-палявых работ стартаваў у філіяле СВК «Бераснёўскі» ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш». У пятніцу, 20 сакавіка, рэдакцыйны аўтамабіль прыбыў на месца падзей: на полі каля Хаміч механізтар са шматгадовым працоўным стажам Віктар Скрыпуноў (на фота) закрываў вільгаць. «За дзень я апрацоўваю каля 40 гектараў глебы», – падзяліўся трактарыст-машыніст, паказваючы на друзлую зямлю, якая нібы дыхае пасля культывацыі.

Галоўны аграном «Бераснёўскага» Сяргей Ласенка расказаў, што гэта адзін з ключавых агратэхнічных прыёмаў у пачатку сяўбы, які дазваляе захаваць вільгаць у глебе і прадухіліць яе выпарэнне. Ужо ў суботу, 21 сакавіка, на гэтым участку стартавала сяўба. Пачаўлі з аўса, які зойме 50 гектараў.

Паралельна з работамі па закрыцці вільгаці ў гэты дзень у сельгасфіліяле актыўна вялася падкормка шматгадовых траў і азімых збожжавых культур. Сяргей Дрэнь лоўка кіраваў самаходным апырсквальнікам «Раса». «Гэтую тэхніку мы набылі летась, – расказаў ён. – Наогул, за пошнія пару гадоў машынна-трактарны парк у нас добра абнавіўся. На новай тэхніцы, вядома ж, працаваць адно задавальненне, дзякуючы яе высокай манеўранасці і прадуктыўнасці». Алег Грынфельд падвозіў напарніку ўгнаенні, своечасова забяспечваючы працоўны працэс неабходнымі рэсурсамі».

Работа кіпела і на іншых участках. Мехатрад у саставе Яўгена Міхалапа і Аляксандра Іванова ўносіў калійныя ўгнаенні на пасевы шматгадовых траў на полі каля Баравіцы. Адначасова рыхтаваўся насенны матэрыял, каб будучыя ўсходы былі здаровымі і моцнымі. За апрацоўку насення ад хвароб адказвае Мікалай Скрыпуноў.

Усяго ў СВК «Бераснёўскі» каля паўтары тысячы пасяўных плошчаў, з якіх 1160 гектараў займаюць азімыя культуры на збожжа, 100 гектараў – азімы рапс, 150 – азімае жыта на збожжа, 50 – свірэпіца на зялёны корм. Вытворчыя ўчасткі размешчаны ў Хамічах, Баравіцы, Негаўле, Ахоцічах, Гарадцы. Снег сышоў практычна з усіх палёў, засталіся толькі невялікія яго рэшткі на землях каля лесу.
Вясна ідзе, работа на палях кіпіць, Сяўба-2026 стартавала!


Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость