Темы

За тэхналогіямі – развіццё малочнай галіны

За тэхналогіямі – развіццё малочнай галіны

Стабільнасць і зладжанасць у рабоце заўсёды вызначаюць жывёлаводаў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. На працягу шэрагу год сельгасфіліял – у ліку лепшых у раёне па вытворчасці малака, атрыманні прадукцыі высокай якасці. Асноўнае правіла, якога прытрымліваюцца ў гаспадарцы на кожнай ферме, – захаванне тэхналагічных патрабаванняў. З кожным годам мясцовым жывёлаводам удаецца не толькі захоўваць, але і пераўзыходзіць атрыманыя высокія вынікі. Асаблівая ўвага надаецца збалансаванасці кармоў, здароўю цялушак, а таксама будучага прыплоду. Жывёла своечасова вакцынуецца, атрымлівае вітамінна-мінеральныя комплексы, якія дазваляюць выгадаваць цялят з моцным імунітэтам, а ў будучым – атрымаць высокаўдойных кароў. Кантроль за ўсімі гэтымі працэсамі з боку спецыялістаў вельмі строгі.

Так, у 2024 годзе ад кожнай каровы тут надаілі па 7716 кг малака, рэалізацыя склала 100,4% да 2023 года. Усё атрымліваемае малако – гатункам “экстра”. Нядрэнна спрацавалі і па вытворчасці мяса: атрымалі на 494 ц больш паказчыка 2023 года (110,6%). З “плюсам” у 24 грамы спрацавалі і па сярэднесутачных прывагах (104,5%).
Сёлета жывёлаводы сельгасфіліяла працуюць над паляпшэннем дасягнутых вынікаў. Так, за студзень вытворчасць малака да студзеня 2024 года склала 108,5%, рэалізацыя – 108,2%, уся прадукцыя гатункам “экстра”. Задаволены ў сельгасфіліяле і вытворчасцю мяса: паказчык студзеня 2025 года складае 122,9%. Растуць і сярэднесутачныя прывагі: у студзені бягучага года яны склалі 583 г (112%).
Важнымі аспектамі дасягнення такіх вынікаў з’яўляюцца збалансаванае кармленне і якасныя кармы, належны догляд за жывёлай, якасная работа ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў.

Як вядома, немалаважная роля ў стабільнай і прыбытковай рабоце жывёлагадоўчай галіны належыць ветурачу і тэхніку-асемянатару. І любы пралік у рабоце можа стаць крытычным. На дадзены момант у сельгасфіліяле ветурачом працуе малады спецыяліст Вольга Крупінская. Кіраўніцтва задаволена яе адказным стаўленнем да сваёй справы. Добрых слоў заслугоўваюць і тэхнікі-асемянатары Надзея Стрынадка і Дзмітрый Андрыеўскі. Менавіта ад гэтых спецыялістаў у большасці сваёй залежыць колькасць атрыманых цялят, а значыць, і будучыя высокія надоі. Сёлета чыгірынскія жывёлаводы “плюсуюць” па колькасці атрыманых цялят.
Малочная і, наогул, жывёлагадоўчая галіна СГФ “Чыгірынка” ўпэўнена рухаецца наперад. І для гэтага ёсць тут усё неабходнае – добрая кармавая база, адказныя работнікі і спецыялісты, а галоўнае – моцнае жаданне калектыву ўтрымліваць дасягнутае і працаваць над далейшым развіццём гаспадаркі.

Подробно в номере № 30 (10652).


Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость