Забяспечыць жывёлагадоўлю якаснымі кармамі

Забяспечыць жывёлагадоўлю якаснымі кармамі

На базе ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” прайшоў семінар па пытаннях нарыхтоўкі травяністых кармоў
у сельскагаспадарчых арганізацыях у бягучым годзе.
Удзел у яго рабоце прыняў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Кісялёў.
Абмеркаваць надзённыя пытанні аднаго з найбольш адказных перыядаў – корманарыхтоўкі – былі запрошаны кіраўнікі і спецыялісты сельгас-
арганізацый раёна.

Сярод асноўных пытанняў, разгледжаных удзельнікамі семінара, былі нарыхтоўка кармоў і павышэнне іх якасці, строгае захаванне тэхналогіі, падрыхтоўка кормасховішчаў, гатоўнасць і наяўнасць тэхнікі, аплата працы, захаванне тэхнікі бяспекі і іншыя.
На прыкладзе сельгаставарыства быў дэталёва разгледжаны алгарытм правядзення корманарыхтоўкі, абмеркаваны асаблівасці тэхналагічнага працэсу нарыхтоўкі сенажу, максімальнай эфектыўнасці выкарыстання корманарыхтоўчай тэхнікі, прымяненне прагрэсіўных тэхналогій пры захоўванні кармоў.
Аляксандр Кісялёў звярнуў увагу на неабходнасць забеспячэння высокай культуры земляробства, якая дазволіць атрымліваць танныя і якасныя кармы пад поўную патрэбу, што, у сваю чаргу, станоўча адаб’ецца на сабекошце малочнай і мясной прадукцыі, зрабіўшы яе больш канкурэнтаздольнай.
Дэталёва спыніўся ён на шляхах і магчымасцях павелічэння вытворчасці малака і ялавічыны, звязаўшы іх напрамую з кормавытворчасцю. Якасныя, збалансаваныя па спажыўных рэчывах кармы і захаванне тэхналагічных рэжымаў утрымання і кармлення жывёлы з’яўляюцца для выканання гэтай задачы галоўным, вызначальным фактарам, адзначыў Аляксандр Васільевіч.
Была агучана інфармацыя аб тым, наколькі фазы ўборкі траў аказваюць уплыў на спажыўнасць корму, утрыманне ў ім сухога рэчыва пераварымага пратэіна, клятчаткі.
Абмеркавалі тэхнічныя магчымасці сельгасарганізацый пры нарыхтоўцы травяных кармоў па прагрэсіўных тэхналогіях.
Галоўны ветурач раёна Мікалай Маслаў спыніўся на пытанні захоўвання кармоў у траншэях. Тут, адзначыў ён, павінна быць жорсткая дыктатура тэхналогіі. Пры малейшым доступе кіслароду ў кармах пачынаецца працэс ферментацыі сухога рэчыва, распаўсюджваюцца плесневыя грыбы і кластрыдыі. Выкарыстанне такіх кармоў у вялікіх аб’ёмах правакуе ў жывёлы развіццё мастытаў, эндаметрытаў і іншых захворванняў.
Аднымі з важных фактараў атрымання якасных кармоў спецыяліст назваў абавязковае выкарыстанне кансервантаў, уборку траў у неабходных фазах вегетацыі, належную трамбоўку і захоўванне.
Намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка ў сваім выступленні дэталёва спыніўся на якасці і збалансаванасці нарыхтоўваемых кармоў. Так, па яго словах, прадукцыйнасць жывёлы на 60 і больш працэнтаў залежыць ад яе кармлення, збалансаванасці кармоў, колькасці ў іх энергіі, бялку, мінеральных рэчываў і вітамінаў, ад якасці фуражу. Напрыклад, крыжакветкавыя культуры, да якіх адносіцца і свірэпіца, утрымліваюць да 5% пратэіну, да 40% – караціну і мала клятчаткі.
Начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Дзмітрый Іваніцкі агучыў асноўныя патрабаванні да корманарыхтоўчай тэхнікі, яе рэгуліроўкі, абслугоўвання падчас правядзення палявых работ.
Былі агучаны падчас семінара пытанні стварэння належных санітарна-бытавых умоў механізатараў, арганізацыі харчавання занятых на палявых работах. Не была абыдзена ўвагай тэма матэрыяльнага стымулявання работнікаў у залежнасці ад якасці правядзення работ па нарыхоўцы кармоў.
Аб’ектам наведвання сталі сянажныя траншэі, размешчаныя побач з МТК “Кірава”.
Спецыялісты прадэманстравалі спецпрыборы для кантролю за якасцю кармоў, якія закладваюцца ў траншэі.
Прагучала інфармацыя аб тым, што для ўкрыцця ямы неабходна выкарыстоўваць
спецыяльны матэрыял, які дазволіць надзейна абараніць траншэю з кармамі не толькі ад грызуноў, але і птушак, якія часта расклёўваюць плёнку і парушаюць яе цэласнасць, што вядзе да сапсавання сенажу.
Аляксандр Кісялёў звярнуў увагу на тое, што сянажную траншэю неабходна закладваць не больш за трое сутак, і гэта павінна стаць строгім правілам для кожнага. Захаванне тэхналогій неабходна ва ўсім, пачынаючы ад кашэння траў і заканчваючы іх закладкай у ямы ці абмоткай у стрэйч-плёнку.
Ён падкрэсліў, што сезон корманарыхтоўкі трэба правесці максімальна аператыўна і плённа. Спрагназаваць, якім будзе будучы год, немагчыма, таму кармавы запас павінны мець усе сельгасарганізацыі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх