Темы

Закладваецца падмурак будучага ўраджаю

Закладваецца падмурак будучага ўраджаю

У КСУП «Ніва-Барсукі» прыступілі да сяўбы азімага рапсу. Гэтыя жнівеньскія дні па-сапраўднаму напружаныя для працаўнікоў КСУП «Ніва-Барсукі»: у гаспадарцы на фінішную прамую выходзіць
жніво і ўжо поўным ходам закладваецца падмурак пад ураджай будучага года.


Пакуль экіпажы збожжаўборачных камбайнаў гектар за гектарам убіраюць збожжавыя і зернебабовыя, іншыя механізатары вывелі тэхніку ў поле для апрацоўкі глебы і сяўбы азімых. 1 жніўня ў КСУП «Ніва-Барсукі» быў дадзены старт сяўбе азімага рапсу.
У мінулую пятніцу, 7 жніўня, асноўныя дзеянні разгарнуліся на ўчастку за мехдваром у аграгарадку Барсукі. Яшчэ некалькі дзён таму тут каласіўся азімы ячмень. Як толькі яго ўбралі, сюды без прамару­джання выйшлі на ўзворванне два плугі. За штурвалам аднаго з трактараў-механізатар Аляксандр Якаўлеў. Ён працуе трактарыстам з 17 гадоў, авалодаў майстэрствам на выдатна. Нядаўна кіраўніцтва гаспадаркі даверыла яму новенькі энерганасычаны трактар «Беларус-3522». На ім за дзень Аляксандр апрацоўвае ў два разы больш плошчаў, чым раней. Побач з ім плячом у плячо шчыруе механізатар Сяргей Волас.


… Па полі, падымаючы лёгкі пыл, упэўнена рухаўся трактар з агрэгатам для сяўбы. За штурвалам – вопытны сейбіт Генадзь Макаронак. Больш за дзесяць гадоў ён задзейнічаны менавіта на сяўбе. Здавала- ­ ся б, за такі тэрмін можна прывыкнуць да аднастайнасці, але механізатар кожны раз падыходзіць да справы з асаблівай адказнасцю. У полі ён любіць ідэальны парадак, трымае ўсё пад сваім асабістым кантролем. Прымудраецца ісці за ўзворваннем і рыхтаваць глебу сам. Яму важна адчуць кожны метр зямлі, давесці яе да патрэбнага стану, ухіліць усе агрэхі. І толькі потым чапляе да трактара сеялку і пачынае сяўбу. Для яго гэта такая ж ювелірная работа, як і ўборка вырашчанага ўраджаю.
«Гэта не менш адказнае даручэнне, чым жаць, – перакрыкваючы рокат матора, па­дзяліўся Генадзь Макаронак падчас кароткай тэхнічнай паўзы. – Бо нездарма кажуць: што пасееш, тое і пажнеш».
Ход сяўбы пільна кантраляваў галоўны аграном Сяргей Сіўчыкаў: «Мы пашыраем клін азімага рапсу. Усяго ў гаспадарцы плануецца заняць гэтай культурай 1000 гектараў. Гэта сур’ёзны крок наперад у параўнанні з мінулым годам, калі было 825 гектараў. Рапс – культура капрызная, але ўдзячная. Пры правільным падыходзе ён дае выдатную рэнтабельнасць».

Падмурак павінен быць надзейным, таму ў працэсе сяўбы дробязяў няма. У КСУП «Ніва-Барсукі» да гэтага пытання ставяцца з максімальнай адказнасцю.

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Алесі ПРЫГАЖАЕВАЙ.

Последние новости

Актуально

Строить – значит созидать

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Памяти наставника

11 августа 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Защитите себя от гепатита!

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые граждане!

11 августа 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Закладваецца падмурак будучага ўраджаю

11 августа 2026
Читать новость
80-ЛЕТ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Каждое имя имеет значение: ищем родственников

11 августа 2026
Читать новость