Колькі год самай маладой матулі на Кіраўшчыне?..
Як нам паведамілі ў аддзеле ЗАГСа, самая маладая матуля з зарэгіставаных летась нарадзіла дзіцяці ва ўзросце — 16. Найбольшая колькасць нарадзіўшых жанчын на момант рэгістрацыі дзіцяці мела ўзрост ад 25 да 30 гадоў — 48, ад 30 да 35 — 44. Дзве кіраўчанкі сталі матулямі ва ўзросце ад 40 да 45 гадоў.
Самаму маладому бацьку споўнілася 18 гадоў, а самымі ўзроставымі татамі сталі трое мужчын ад 45 да 50 гадоў.
Сярэдні ўзрост жанчын, якія сталі матулямі — 28 гадоў, мужчын бацькоў — 30.