Пры падтрымцы дзяржавы

Пры падтрымцы дзяржавы

mama-2Выхаванне дзіцяці — вельмі цяжкая і прыемная праца, якая патрабуе ад жанчын шмат бяссоных начэй, перажыванняў, клопатаў, матэрыяльных затрат. Маці, якая не толькі нараджае, але і выхоўвае сваё дзіцяці, укладвае ў яго сваю душу, хвалюецца за далейшы яго лёс і будучае, тым самым уносіць важкі ўклад у развіццё нашай нацыі і будучыню роднай Беларусі.
Ва ўсе часіны жанчына-маці была ўвасабленнем жыцця, міру, будучыні. Менавіта таму ў нашай краіне шмат робіцца для таго, каб падтрымаць цудоўную палову чалавецтва ў выкананні яе галоўнай місіі, дапамагчы ёй выхаваць і вывесці ў людзі здаровых і адукаваных дзяцей. З гэтай нагоды ў рэспубліцы існуе спецыяльная льготная палітыка, прадугледжаны выплаты дзяржаўных дапамог, прымаюцца адпаведныя заканадаўчыя акты.

Так, забараняецца
прыцягненне да звышурочных работ, работ у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні, а таксама накіраванне ў службовую камандзіроўку цяжарных жанчын і жанчын, маючых на выхаванні дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Жанчыны, у якіх дзеці ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў (дзеці-інваліды — да 18 гадоў), могуць быць задзейнічаны ў такіх работах толькі з іх пісьмовай згоды.
Маці, выхоўваючыя дзіця-інваліда, па іх заяве штомесяц маюць права на адзін дадатковы свабодны ад работы дзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Акрамя таго гэтым жа маці, а таксама тым, якія выхоўваюць 3 і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, па іх заяве прадастаўляецца 1 дадатковы свабодны ад работы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку. Штомесяц 1 дадатковы свабодны ад работы дзень па заяве могуць выкарыстоўваць жанчыны, якія выхоўваюць 2 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў.
З абараняецца адмаўляць жанчынам у заключэнні працоўнага дагавору і змяншаць ім заработную плату па матывах, звязаных з цяжарнасцю або наяўнасцю ў іх дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, а адзінокім маці — з наяўнасцю дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцяці-інваліда — да 18 гадоў). Скасаванне працоўнага дагавору па ініцыятыве наймальніка з такой катэгорыяй жанчын не дапускаецца, акрамя выпадкаў ліквідацыі арганізацыі, спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка.
П ры заключэнні кан-
тракта з жанчынай, працоўны дагавор з якой быў заключаны на няпэўны тэрмін, прадаўжэнні альбо заключэнні новага кантракта, тэрмін яго дзеяння вызначаецца наступным чынам: з працуючай жанчынай, якая знаходзіцца ў водпуску па цяжарнасці і родах, а таксама з маці, якая знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў,— не менш, чым да заканчэння ўказаных водпускаў.
Наймальнік са згоды жанчыны-маці, прыступіўшай да работы да пачатку ці пасля заканчэння водпуску па догляду за дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў, абавязаны прадоўжыць (заключыць новы) кантракт на тэрмін не менш чым да дасягнення дзіцяці ўзросту 5 гадоў.
Алена ЛЯНКЕВІЧ,
начальнік упраўлення па працы, занятасці
і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх