Темы

Сям’я Сітцавых з Кіраўска: шчаслівае дзяцінства і вялікая сям’я

Сям’я Сітцавых з Кіраўска: шчаслівае дзяцінства і вялікая сям’я

Ситцевы у домаШчаслівае дзяцінства і вялікая сям’я — гэтыя мэты для нашай краіны — прыярытэтныя. І на Кіраўшчыне вялікая патрымка аказваецца сям’і і мацярынству.
Не так даўно ў райцэнтры па вуліцы Гагарына быў здадзены дом на 20 кватэр, пабудаваны па дзяржаўнай праграме: ключы ад 14 з іх атрымалі мнагадзетныя сем’і, якім для будаўніцтва жылля быў прадастаўлены льготны крэдыт.
Сярод жыхароў новага дома — мнагадзетная сям’я Сітцавых. Такі статус яна набыла з нараджэннем амаль год назад трэцяга сына. Цяпер Алеся, у нядаўнім — сакратар суда раёна, і яе муж Дзмітрый, машыніст кацельні УКП “Жылкамгас”, — шчаслівыя бацькі слаўных хлапчукоў: пяцігадовага Максіма, трохгадовага Сашкі і малодшага Цімафея.
Сям’я стала шчаслівай уладальніцай запаветных «метраў» — кватэры — праз лічаныя месяцы пасля пастаноўкі на чаргу маючай патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Жанчына шчыра прызнаецца, што не разлічвала атрымаць жыллё з дзяржпадтрымкай так хутка, паколькі ў раёне нямала мнагадзетных сем’яў.
Разам з Сітцавымі радуюцца родныя, сябры, знаёмыя. У сям’і ёсць цяпер уласны куток, які яны, безумоўна, зробяць утульным і камфортным для пражывання і адпачынку.
Настасся ЛОГВІНАВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость