Темы

Абмяркоўваем Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады

Абмяркоўваем Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады

Алена ЛЯНКЕВІЧ, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:
– Праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады акрэслівае асноўныя накірункі жыцця грамадства. З палажэнняў Праграмы відавочна, што ў цэнтры ўвагі, як і ў папярэднія гады, застаецца чалавек, павышэнне яго дабрабыту, паляпшэнне якасці жыцця.
За апошнія 5 год у краіне шмат зроблена па розных накірунках. Мяне, па абавязку службы і як грамадзяніна, якому неабыякавы лёс суайчыннікаў, у першую чаргу, цікавяць пытанні паляпшэння якасці жыцця насельніцтва, а дакладней – умацаванне дэмаграфічнага патэнцыялу і здароўя. Важна, што палітыка дзяржавы ў вобласці нараджальнасці будзе накіравана на ўмацаванне інстытута традыцыйнай сям’і і далейшую падтрымку мнагадзетных сем’яў, абарону мацярынства і дзяцінства.
Па стане на 1 студзеня 2021 года ў нашым раёне зарэгістравана 260 мнагадзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 856 хлопчыкаў і дзяўчынак. З 2015 года, калі ў краіне стартавала дзяржаўная праграма фінансавай падтрымкі бацькоў пры нараджэнні альбо ўсынаўленні трэцяга і наступнага дзіцяці, так званы “сямейны капітал” назначаны 236 сем’ям, якія пражываюць на тэрыторыі Кіраўшчыны.
Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі прадугледжваецца ўвядзенне дадатковых стымулаў для нараджэння ў сем’ях другіх і наступных дзетак, будзе ўдасканалена сістэма дзяржаўных грашовых дапамог, пашырана праграма сямейнага капіталу.
Асноўны інструмент – забяспечыць даступнасць камфортнага жылля. Плануецца, што значна вырастуць аб’ёмы будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай для мнагадзетных сем’яў. Пры нараджэнні трэцяга і наступнага дзіцяці сем’ям будзе прадстаўляцца зямельны ўчастак для будаўніцтва на льготнай падстве індывідуальнага жылля.
Важна, што праект Праграмы прадугледжвае ўзмацненне прапаганды сямейных каштоўнасцей, забпеспячэнне шырокай рэкламы пазітыўных сямейных адносін.
Заўсёды прыемна, калі самаадданаму адказнаму мацярынству надаецца не толькі фінансавая патрымка, але і сацыяльна-грамадская значасць. Зараз на Кіраўшчыне пражывае 35 мнагадзетных матуль, удастоеных дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі Беларусь, – ордэна Маці, за апошнія 5 год гэту ўзнагароду атрымалі 5 жанчын раёна.
Далейшая патрымка мнагадзетных сем’яў, абарона мацярынства і дзяцінства – гэта пытанні дэмаграфічнай бяспекі дзяржавы, а, значыць, – нашай будучыні.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость