Праца, якая дорыць надзею і ўпэўненасць

Праца, якая дорыць надзею і ўпэўненасць

Менавіта так акрэсліла сутнасць работы ў галіне сацыяльнай абароны Ірына Пятроўская, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Напярэдадні прафесійнага свята яе шматгадовая добрасумленная праца высока ацэнена – Ганаровай граматай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Разважаючы аб якасцях, якімі павінен валодаць сацработнік, Ірына Аляксандраўна адзначыла: “Сацыяльны работнік – гэта спецыяліст, які аказвае бытавую, прававую і маральную дапамогу тым, каму яна патрэбна, а дакладней, пенсіянерам, інвалідам, сіротам, мнагадзетным сем’ям, бежанцам. Прадстаўнікоў гэтай прафесіі адрозніваюць такія якасці, як дабрыня, спагадлівасць, уважлівасць, здольнасць да суперажывання. Для таго, каб наша работа была эфектыўнай і карыснай, нам трэба быць стрэсаўстойлівымі, арганізаванымі, стрыманымі і справядлівымі”.

Многія з гэтых якасцяў Ірына Пятроўская выхавала і развіла ў сабе яшчэ ў маладосці, калі працавала медсястрой рэанімацыйна-анестэзіялагічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы. З 2000 года і да сённяшняга дня прафесійны лёс Ірыны Аляксандраўны непарыўна звязаны з галіной сацыяльнага абслугоўвання жыхароў Кіраўшчыны. Пачынала з пасады загадчыка аддзялення сацыяльнай дапамогі дома раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, затым была вядучым спецыялістам па сацыяльна-бытавых пытаннях упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела сацабароны, з 2015 года займае цяперашнюю пасаду. Аналізуючы працоўны шлях Ірыны Пятроўскай, можна ўбачыць, што яна прайшла амаль па ўсіх ступенях кар’ернай лесвіцы, а значыць мае багаты вопыт і карысныя напрацоўкі, што пацвярджаецца вынікамі яе работы.

Для таго, каб выконваць работу аператыўна і эфектыўна, яна цесна ўзаемадзейнічае з аддзеламі райвыканкама, раённымі службамі, грамадскімі фарміраваннямі, сродкамі масавай інафармацыі. Удзельнічае ў прамых тэлефонных лініях, выязных прыёмах па пытаннях прадастаўлення і льгот і сацыяльных гарантый грамадзянам.

Напярэдадні прафесійнага свята Ірына Пятроўская выказала пажаданне, каб кожны, хто шукае дапамогі, атрымліваў яе ў поўнай меры. “Няхай наша штодзённая праца дорыць грамадзянам надзею і ўпэўненасць у заўтрашнім дні!”, – падвяла вынік гутаркі гераіня гэтых радкоў.

Яўгенія БЯЛЬКО.

Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024