Рабіць дабро людзям — такое жыццёвае крэда сацыяльнага работніка Кіраўскага РЦСАН Святланы Шаранковай

Рабіць дабро людзям — такое жыццёвае крэда сацыяльнага работніка Кіраўскага РЦСАН Святланы Шаранковай

У раённым Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе вельмі зладжаны і дружны калектыў. Мясцовым супрацоўнікам уласцівы прафесіяналізм, адказнае стаўленне да справы, а таксама лепшыя з чалавечых якасцей — чуласць, міласэрнасць, спагада. Гэта калектыў аднадумцаў, якія прысвяцілі сябе высакароднай справе служэння людзям і гатовы ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу.

Асабліва адчувальна гэта праяўляецца ў адносінах да састарэлых людзей, адзінокіх ці адзінока пражываючых, інвалідаў, тых, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю. Мне, ветэрану працы, былому вязню фашысцкіх канцлагераў, інваліду 2-й групы ўжо 88 год, маёй жонцы Алене Мікалаеўне — 87. Што і казаць, сілы ўжо не тыя, штосьці імкнемся рабіць самі, але пэўная дапамога час ад часу ўсё ж патрабуецца. І як жа добра, што ёсць служба, якая садзейнічае нам у пераадоленні жыццёвых цяжкасцей у асобах работнікаў аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму РЦСАН. Хацелася б некалькі слоў сказаць пра аднаго з такіх выдатных спецыялістаў і чулым чалавеку, які можа не толькі аказаць канкрэтную дапамогу, але і маральную падтрымку, што не менш важна.

Кіраўчанка Святлана Шаранкова па праву лічыцца адным з лепшых сацыяльных работнікаў РЦСАН. Гэта пацвярджае і кіраўніцтва ўстановы, якое ёй поўнасцю давярае, і тыя людзі, якія з нецярпеннем чакаюць яе прыходу і якім не толькі аказвае канкрэтную дапамогу, а і радуе добрым словам, знаходзіць час для задушэўнай размовы.

Родам Святлана Іванаўна з вёскі Чорны Бор Быхаўскага раёна. Пасля школы паехала на вучобу ў Магілёў, пазней выйшла замуж. А праз пэўны час сям’я пераехала ў Кіраўск. У раённым Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Шаранкова працуе з 1995 года — без малога чвэрцьстагоддзя. І, трэба адзначыць, для яе аказанне дапамогі людзям стала не толькі прафесіяй, а і прызваннем, неад’емнай часткай жыцця.

Загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Маргарыта Гіраеўская характырызуе сваю падначаленую як граматнага, ініцыятыўнага і працавітага спецыяліста, якая валодае нарматыўнымі прававым актамі ў галіне сацыяльнай абароны і сацыяльнага абслугоўвання. Вельмі адказна яна ставіцца да выканання сваіх службовых абавязкаў. Пры аказанні сацыяльных паслуг Святлана Іванаўна выконвае патрабаванні да іх зместу і якасці ў межах мінімальных сацыяльных стандартаў, санітарна-гігіенічныя нормы пры наведванні падапечных, а таксама правілы і нормы аховы працы.

Святлана Шаранкова — жаданы госць і надзейны памочнік у дамах ажно 12-ці непрацаздольных людзей. Сярод іх двое адзінокіх, шасцёра — інвалідаў 2-й групы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы вязень фашызму. Згодна складзенага графіка кожнага з іх яна наведвае не аднойчы на тыдзень. Не лічачыся з уласным часам, калі гэта неабходна (напрыклад, калі чалавек захварэў), жанчына наведвае іх дадаткова пасля работы, і нават у выхадныя дні. Усе падапечныя сацыяльнага работніка адзначаюць яе камунікабельнасць, ветлівасць, яна ніколі не дапускае канфліктных сітуацый, заўсёды падтрымлівае атмасферу добразычлівасці.

За якаснае абслугоўванне ў адрас Святланы Іванаўны паступаюць словы ўдзячнасці ад ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Зінаіды Кузьмінічны Акушэвіч, якую даглядае ўжо больш за 20 год, інваліда 2-й групы Наталлі Штокалавай, пенсіянера, непрацаздольнага грамадзяніна Аляксандра Іваніцкага і іншых.

За добрасумленную працу, актыўны ўдзел у рабоце па сацыяльнай абароне насельніцтва Святлана Шаранкова не раз адзначалася ўзнагародамі. Ёсць сярод іх Дыплом Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. А яшчэ Святлана Іванаўна — грамадскі актывіст: прымае ўдзел у рознага роду раённых мерапрыемствах, у тым ліку спартыўных, дзе не раз займала прызавыя месцы і ўзнагароджвалася каштоўнымі падарункамі.

Рабіць дабро людзям — гэта свайго роду прафесійнае і наогул жыццёвае крэда Святланы Шаранковай. І гэтым усё сказана…

Рыгор КАГАН, ветэран працы.

 

 

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024