Темы

Беларусы — у суперфінале Еўралігі! Зноў на вышыні прадстаўнікі «Кіраўск-СДЮШАР»

Беларусы — у суперфінале Еўралігі! Зноў на вышыні прадстаўнікі «Кіраўск-СДЮШАР»

У італьянскай Катаніі прайшоў заключны этап Еўралігі па пляжным футболе. Працягваючы ўдалае выступленне на нядаўняй кваліфікацыі да чэмпіянату свету, нацыянальная зборная Беларусі зноў выступіла паспяхова і заваявала пуцёўку ў суперфінал, які пройдзе ў пачатку верасня ў Партугаліі. Значную лепту зноў унеслі прадстаўнікі каманды “Кіраўск-СДЮШАР” Юрый Пятроўскі, Арцемій Дрозд і Уладзімір Усціновіч. Па ўважлівых прычынах не было ў камандзе яшчэ двух нашых пастаянных паўпрэдаў Вадзіма Бокача і Канстанціна Магалецкага.

Белрусам у групе трапіліся вельмі моцныя сапернікі (хаця слабых тут і не бывае): зборныя Францыі, Германіі і гаспадары этапу — грозная каманда Італіі.

У паядынку з Францыяй хуткі гол удалося забіць нашым апанентам. Але далейшы ход гульні ўпэўнена кантралявалі беларусы і перамаглі 4:1. Адзін з галоў на рахунку Юрыя Пятроўскага.

Вельмі ўпартым аказаўся матч з Германіяй. І ўсё ж клас нашай зборнай аказаўся вышэй — 3:2. Пасля гэтай перамогі стала вядома, што беларускія пляжнікі датэрмінова забяспечылі сабе выхад у суперфінал. Разам з, дарэчы, зборнай Італіі, якая таксама атрымала дзве перамогі.

Матч з італьянцамі вырашаў, хто стане пераможцам этапу, хаця галоўныя задачы зборныя вырашылі. Але гэта быў паядынак прынцыпіяльных сапернікаў, і ў апошняй сустрэчы ў Маскве беларусы святкавалі перамогу. У выніку атрымалася  самая напружаная сустрэча турніру. Італьянцаў падтрымлівая мясцовая тарсіда. Але наша каманда — вопытны баец. Нашы хлопцы ні ў чым не саступалі гаспадарам, а часам і пераўзыходзілі. Тым не менш, канчатковы лік асноўнага і дадатковага часу матча аказаўся нічыйным 2:2 (у беларусаў голам вызначыўся зноў Юрый Пятроўскі). А вось у серыя пасляматчавага “артабстрэлу” гаспадары былі больш удалыя…

__________________

У бліжэйшыя выхадныя наша каманда “Кіраўск-СДЮШАР” у Мінску прыме ўдзел у розыгрышы Кубка Беларусі з удзелам 8 каманд. Згодна жараб’ёўкі на групавым эпапе нашымі сапернікамі стануць “Гроднааблспорт” (Гродна), “Палессе” (Кобрын) і “B-club” (Мінск).

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Образование

Кировчане посетили Кличевский краеведческий музей и мемориальный комплекс партизанской славы «Усакино»

28 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

ИДН Кировского РОВД предупреждает о безопасном времяпрепровождении в интернете

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Уловки мошенников: как не установить мобильное приложение с «сюрпризом»?

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Мининформ Беларуси дополнил списки запрещенной литературы

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко направился с рабочим визитом в Казахстан для участия в саммите ЕАЭС и экономическом форуме

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем