«Бронза» кіраўскіх шашыстаў на абласных спаборніцтвах


Удзел прынялі 11 каманд з 10 раёнаў Прыдняпроўскага краю. Паспяхова выступіла зборная Кіраўшчыны, у якую ўваходзілі школьнікі з СШ №1 і гімназіі: Віктар Будніцкі, Мікіта Рабыка, Ірына Падаляк, Багдан Франк і Дзмітрый Лізуноў. Кіраўчане абыгралі прадстаўнікоў з усіх райцэнтраў, якія ўдзельнічалі ў турніры. Уступілі толькі моцнай камандзе Бабруйска і згулялі ўнічыю з магіляўчанамі, якіх прапусцілі наперад у турнірнай табліцы толькі па паказчыку набраных ачкоў за ўсе партыі. У выніку наша каманда заваявала “бронзу”, якую можна смела лічыць “залатой”, паколькі каманды з абодвух буйнейшых гарадоў вобласці складаліся з выхаванцаў спецыялізаваных шашачных аддзяленняў.