Темы

Група аддзялення футбола адкрылася ў Чыгірынцы

Група аддзялення футбола адкрылася ў Чыгірынцы

Пацаны и мяч

Чыгірынка мае даўнія спартыўныя традыцыі. У розныя часы вучні нашай школы паказвалі добрую падрыхтоўку і заваёўвалі шмат прызавых месцаў на розных раённых спаборніцтвах, дастойна абаранялі гонар Кіраўшчыны за яе межамі. Мы ганарымся, што менавіта выпускніца Чыгірынскай СШ — адзіная прадстаўніца нашага раёна на Алімпійскіх Гульнях: у канькабежным спорце выступала ў свой час Людміла Касцюкевіч.
Прыемна, што добрыя традыцыі падтрымліваюцца і зараз. Нядаўна на базе нашай установы адукацыі адкрылася група аддзялення футбола — свайго роду філіял Кіраўскай ДЮСШ. З рабятамі 2002-2006 гадоў нараджэння займаецца выкладчык фізічнай культуры і здароўя С.А.Іваніцкі. Хлопчыкі з захапленнем наведваюць трэніроўкі Сяргея Аляксандравіча.
Днямі да нас завіталі інструктары-метадысты ДЮСШ Віктар Галомзік і Валерый Цыбульскі. Прыехалі не з пустымі рукамі, а перадалі для заняткаў спартыўны інвентар: варатарскія пальчаткі, разметачныя фішкі, 3 футбольныя і валейбольны мячы, а таксама мяч для пляжнага футбола. Віктар Галомзік звярнуўся да рабят з прывітальным словам і пажадаў, каб выхаванцы аддзялення не толькі мацавалі здароўе, а і з поспехам выступалі на прэстыжных спаборніцтвах. Спадзяемся, што так і будзе!
Дар’я ХРАМЦОВА,
вучаніца 8 класа Чыгірынскай СШ.

Последние новости

Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 20 июля по 19 августа проводится Месячник безопасного труда в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях КСУП «Нива-Барсуки» трудится сельскохозяйственный студенческий отряд

16 июля 2026
Читать новость
Единый день информирования

16 июня проходит Единый день информирования в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем