Темы

Каманда Кіраўскага райвыканкама выйграла раённыя стралковыя спаборніцтвы

Каманда Кіраўскага райвыканкама выйграла раённыя стралковыя спаборніцтвы

МишеньУ стралковым ціры ліцэя №15 прайшлі раённыя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай зброі ў рамках круглагадовай Спартакіяды калектываў фізічнай культуры. Удзел у іх прыняло 8 каманд. Аб гэтым паведаміў рэдактару інтэрнет-рэсурса рэдакцыі раённай газеты “Кіравец” старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба раёна Віктар Бялянаў.  

Самай трапнай аказалася каманда раённага выканаўчага камітэта, удзельнікі якой набралі ў суме 107 ачкоў. Другі камандны вынік у зборнай ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” (83 ачкі). На трэцім месцы аказалася каманда дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. (74 ачкі).

У асабістым заліку сярод мужчын найбольшую колькасць ачкоў выбіў прадстаўнік ДЮСШ Арцём Шыбкоў — 41. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Юрый Сафронаў, які прадстаўляў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (38 ачкоў) і Яўген Пішчалін з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.

У жанчын першынствавала Наталля Бацян, выступаўшая за аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (38 ачкоў). Другую і трэцюю прыступку п’едэстала гонару занялі рассветаўцы — Вольга Пішчаліна (26 ачкоў) і Наталля Шапавалава (23 ачкі).

 

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем