Темы

Касцяк каманды Магілёўскай вобласці склалі кіраўчане

Касцяк каманды Магілёўскай вобласці склалі кіраўчане

Волоспорт-шоссеПрайшло адкрытае першынство Кіраўскага раёна па веласіпедным спорте сярод выхаванцаў спартыўных устаноў. Аб тым, як праходзіла барацьба на трасе і аб яе выніках расказаў рэдактару інтэрнет-рэсурса рэдакцыі «Кіраўца» старшы трэнер ДЮСШ па веласпорце Сяргей Клімовіч.

— Сказаць, што ў госці да кіраўчан прыехалі сапернікі моцныя — нічога не сказаць. Акрамя выхаванцаў нашай ДЮСШ на велатрасу, якая пралягла на ўчастку шашы Паўлавічы — Бортнікі, выйшлі прадстаўнікі дзвюх спартыўных школ з Магілёва, Магілёўскага і Мазырскага вучылішч алімпійскага рэзерву і каманда з Бабруйска. 48 юнакоў і дзяўчат змагаліся на дзвюх дыстанцыях адпаведна ўзроставых катэгорый — на 5 і 10 км.

У напружанай барацьбе нашы веласіпедысты паказалі дастойныя рэзультаты, і калі б падводзіўся камандны вынік, то па суме набраных балаў кіраўчане маглі б святкаваць перамогу. Аднак агучваліся ў гэты дзень толькі мінуты і секундны ў асабістым заліку. На п’едэстале гонару не абышлося без нашых землякоў.

Так, сярод малодшых дзяўчат дыстанцыю ў 5 км хутчэй за іншых пераадолела Паліна Конрад з Мышкавіцкай СШ. Марыя Сідарэнка з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева замкнула прызавую тройку. На гэтай жа дыстанцыі ў юнакоў другі рэзультат паказаў Арсеній Юрчанка з Мышкавіч

На 10-кіламятровай дыстанцыі другое месца заваявала яшчэ адна прадстаўніца Мышкавіцкай СШ Вікторыя Лапіцкая. А вось у юнакоў у прызавую тройку з кіраўчан не ўдалося трапіць нікому. Тым не менш, многія выхаванцы нашай ДЮСШ фінішавалі ў першых дзясятках.

Па выніках спаборніцтваў была сфарміравана зборная Магілёўскай вобласці для ўдзелу ў адкрытым першынстве Брэсцкай вобласці і першага этапу Кубка Беларусі. Гэта, дарэчы, і было галоўнай мэтай праводзімых на Кіраўшчыне заездаў. У састаў каманды Магілёўшчыны ўключана 8 чалавек з 12-ці: пяцёра дзяўчат і трое юнакоў. Каментарыі, як кажуць, залішнія…

 

 

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем