Кіраўчане на Спартакиядзе дэпутацкага корпусу ўвайшлі ў першую дзясятку



— Урачыстае адкрыццё адбылося на стадыёне “Спартак”. Удзел у ім прыняла намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, а таксама вядомыя беларускія спартсмены — ураджэнцы Бабруйска.
У першы дзень праводзіліся спаборніцтвы ў трох відах: стральба з пнеўматычнай зброі, дартс і лыжная эстафета. У стральбе прымалі ўдзел па два прадстаўнікі ад кожнай каманды — мужчына і жанчына. Удала выступіла намеснік старшыні нашага райсавета дэпутатаў, намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Наталля Шапавалава. Толькі крыху ёй не хапіла для перамогі: у асабістым заліку ў яе “срэбра”. Дэпутат райсавета дэпутатаў, настаўнік СШ №1 Юрый Сафронаў стараляў таксама трапна, але ў лік прызёраў у гэтым відзе трапіць не ўдалося. Тым не менш, агульнымі намаганнямі кіраўчане з 84 ачкамі занялі трэцяе месца.
У дартсе і лыжнай эстафеце кіраўчане не змаглі дасягнуць п’едэсталу гонару. Аднак па суме выступленняў па выніках дня наша каманда ішла на высокім пятым месцы. Добрых слоў заслужылі выступленні старшыні Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Віталя Глекава, кіраўніка спраў гэтага ж Савета дэпутатаў Таццяны Астроўскай, настаўніка фізічнай культуры і здароўя СШ №1 Аляксандра Каранкевіча.
А вось наступны дзень, на жаль, удалым для кіраўчан не стаў. У спаборніцтвах па плаванні нашы прадстаўнікі дэпутацкага корпусу не змаглі скласці канкурэнцыі шэрагу каманд-удзельніц. У выніку кіраўская зборная заняла агульнае дзяватае месца. Выступленне, тым не менш, можна лічыць нядрэнным, калі ўлічыць, што ў мінулым годзе наша каманда была ўсяго толькі 22-й — прагрэс відавочны.
Фото с сайта http://bobrlife.by