Кіраўчанкі амалоджаным саставам узялі «бронзу»


Сёлета зборная кардынальна абнавілася. Акрамя ўжо вопытнай Веалеты Бяляўскай у састаў ўліліся новыя і зусім юныя валейбалісткі. Каманда толькі назапашвае спрыт і ўменні, таму змагацца за першае месца было цяжка. Наша каманда на групавым этапе перамагла зборныя Касцюковіч і Слаўгарада і ва ўпартай барацьбе ўступіла камандзе Магілёва, якую прадстаўлялі выхаванкі СДЮШАР-5. У матчы за 3-е месца валейбалісткі з Кіраў-ска ўпэўнена “разабраліся” з апаненткамі са Шклова (2:0) і заваявалі “бронзу”.
Сяргей ЛАЗАКОВІЧ, старшы трэнер ДЮСШ па валейболе.