Темы

Кіраўскія шахматысты вызначылі лепшых

Кіраўскія шахматысты вызначылі лепшых

shaxmatyУ мінулыя выхадныя прайшлі спаборніцтвы па шахматах у залік круглагадовай раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры. Удзел у іх прынялі 9 каманд з прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Найбольш вострымі па напружанні сталі паядынкі на шахматных дошках з удзелам прадстаўнікоў райспажыўтаварыства, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Менавіта ў такім парадку і размеркаваліся прызавыя месцы ў камандным заліку.

У асабістым заліку ў мужчын перамогу святкаваў Валерый Бандарэнка, які прадстаўляў зборную райспажыўтаварыства, другі вынік паказаў Канстанцін Гарбачоў з ДЮСШ і трэцім стаў прадстаўнік райаддзела ўнутраных спраў Яўген Ласякоў.

У жанчын не было роўных Анастасіі Гаўрыленка, якая абараняла гонар аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, другой стала Вольга Хушану з райспажыўтаварыства і замкнула прызавую тройку прадстаўніца ДЮСШ Вікторыя Юрчук.

Віктар БЯЛЯНАЎ, старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем