Темы

Лепшы калектыў фізкультуры Кіраўшчыны — каманда ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага»

Лепшы калектыў фізкультуры Кіраўшчыны — каманда ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага»

_MG_15032ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” акрамя багатых працоўных традыцый мае ў сваім актыве не менш важкія традыцыі спартыўныя. За шматгадовую гісторыю ўпісана шмат выдатных старонак у спартыўны летапіс гаспадаркі.

Фізічнай культуры тут заўсёды адводзілася і адводзіцца асаблівае месца. Тут прытрымліваюцца прынцыпу, што чалавек акрамя працы павінен мець магчымасць адпачыць. Прычым адпачыць актыўна, з карысцю, у першую чаргу, для сябе. А дапамагае ў гэтым, безумоўна, спорт. Мясцовыя фізкультурнікі не прапускаюць практычна ніводных спаборніц-тваў у раёне, выязджаюць і за яго межы.
Актыўнасць дае свой плён. Ужо 11 (!) сезонаў запар рассветаўцы нязменна становяцца пераможцамі раённай круглагадовай Спартакіяды сярод калектываў фізкультуры. У чарговы раз не было ім роўных летась і ў раённай Спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў. Пра тое, што прадстаўнікі акцыянернага таварыства, як звычайна, прымалі ўдзел ва ўсіх відах, гаварыць не варта — на іх рахунку практычна толькі першыя і прызавыя месцы. У восьмы раз запар зборная “Рассвета” стала пераможцай раённага турыстычнага злёту. Прычым, адзначым, што практычна на усіх спаборніцтвах каманда — самая масавая, прадстаўнічая і рознаўзроставая.
Далёка не ў кожным калектыве ёсць такое ўзаемаразуменне паміж кіраўніцтвам і аматарамі спорту. І гэта адно са складаемых поспеху. У “Рассвеце” прага да перамог — у любой сферы дзейнасці — закладзена, калі можна так сказаць, на генным узроўні. Спорт — не выключэнне. У развіцці фізічнай культуры, прапагандзе здаровага ладу жыцця работнікаў засёды зацікаўлена кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, ідэалагічны аддзел, прафсаюзны камітэт. На гэта выдаткоўваюцца грашовыя сродкі, заўсёды, калі трэба, выдзяляецца транспарт. А пры ўручэнні ўзнагарод лепшым работнікам гаспадаркі падчас штогадовага сходу па падвядзенні вынікаў работы гучаць з трыбуны імёны і лепшых спартсменаў — ёсць нават асобная такая намінацыя. Супрацоўнікамі ідэалагічнага аддзела афармляецца стэнд, на якім размешчана інфармацыя, фотаздымкі аб спартыўным жыцці таварыстваства, дасягненнях. А яшчэ больш ярка ўражвае калекцыя кубкаў і дыпломаў, якая пастаянна папаўняецца.
Многія з тых, хто абараняе гонар гаспадаркі сёння, вучыліся ў свой час у Мышкавіцкай СШ. Яны з удзячнасцю ўспамінаюць урокі фізічнай культуры і свайго выкладчыка А.Ф.Худалея, дякуючы якім спорт назаўсёды ўвайшоў у іх жыццё.
У ліку ветэранаў спартыўнага руху, якія пастаянна ў страі, — Алег Шапавалаў, Андрэй Бяляўскі, Сяргей Лянкевіч, Вера Гаўрылава. Умела арганізоўвае работу і сам актыўна ўдзельнічае ў спаборніцтвах начальнік ідэалагічнага аддзела гаспадаркі Яўген Пішчалін. Удала ўліліся ў спартыўны калектыў Андрэй Горбач, Вольга Пішчаліна, Алеся Шалянгоўская, Аляксандр Сукора, Алена Шалыгіна і шмат іншых.
Усе разам, агульнай дружнай спартыўнай сям’ёй рыхтуюцца рассветаўцы да новых перамог.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость