Темы

Лідарства ў раённай Спартакіядзе сярод КФК захапіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Лідарства ў раённай Спартакіядзе сярод КФК захапіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

i

У мінулую суботу прайшлі раённыя спаборніцтвы па дартсе сярод калектываў фізічнай культуры раёна. Аб гэтым рэдактару інтэрнет-рэсурса «Кіраўца» паведаміў старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба Кіраўскага раёна Віктар Бялянаў. Да ўдзелу падалі заяўкі 7 каманд, паміж якімі і разгарнулася барацьба за перамогу.

У асабістым заліку сярод мужчын больш за ўсіх ачкоў — 518 — “выбіў” Яўген Пішчалін. Другі рэзультат — 442 ачкі — паказаў Валерый Галомзік. Трэці паказчык — 432 ачкі — у аўтара гэтых радкоў.

Сярод жанчын самай трапнай ў кідках па мішэні была Вікторыя Шкуратава: на яе рахунку — 253 ачкі. На другой пазіцыі з 206 ачкамі аказалася Алена Яскевіч. Трэці рэзультат дня  — у Святланы Стэфаненка.

У агульнакамандным заліку перамогу святкавалі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якія ў суме набралі 939 ачкоў. Другое месца заняла каманда ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, на рахунку якіх 834 балы. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару з 736 ачкамі ўзнялася каманда дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Пасля 7 праведзеных відаў, набраўшы 344 ачкі, лідзіруе ў Спартакіядзе аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Вялікікя шанцы на перамогу ў рассветаўцаў, якія адстаюць ад першага месца усяго на 5 балаў. “Завязалася” барацьба і за трэцяе месца: ДЮСШ і Жыліцкі сельгаскаледж набралі адпаведна 232 і 222 ачкі.

Магчыма, штосьці праясніць наступны від — стрытбол, — спаборніцты па якім пройдуць напрыканцы верасня.

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость