Перамаглі прадстаўнікі Кіраўскай ДЮСШ


Падчас гульняў у спартыўнай зале панавала атмасфера сапраўднай барацьбы, напорыстасці, чуўся вясёлы смех. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму суддзі Канстанціна Гарбачова вёўся справядлівы падлік рэзультатаў валейбалістаў. Трэба адзначыць, што ўсе каманды былі добра падрыхтаваны, паказалі цудоўныя вынікі.
Асабліва вострая барацьба завязалася паміж камандамі ДЮСШ і СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага за 1-е месца, а прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Жыліцкага сельгаскаледжа змагаліся за 3-е месца.
У выніку перамогу святкавалі гаспадары — каманда ДЮСШ, на 2-м месцы — рассветаўцы, трэцяя прыступка п’едэстала гонару дасталася валейбалістам сельгаскаледжа, а прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сталі чацвёртымі.
Каманда-пераможца была ўзнагароджана дыпломам і кубкам, а прызёры — дыпломамі адпаведных ступеняў.
Віктар БЯЛЯНАЎ, старшыня ФСК раёна.